Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ò– Прыказкі, кн. 1, с. 373: Папаў у вараны, крычы, як яны; Улез у вароны, гракай, як і оны. Тры лісе ў адно зліліся. Пра букет хваробаў у каго-н. У нас ён паківаў галавой і сказаў прымаўкай, што тут, у Ніны, «тры лісе ў адно зліліся»: застуджаны грып, на ім падхапілася запаленне лёгкіх, а на дадатак – яшчэ і коклюш, гэты самы балючы, гвалтоўны кашаль, які надрывае і без таго хворыя лёгкія (Я. Брыль. У сям'і). Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека. Гл. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі. Трэцяга не дадзена. Кніжн. Гаворыцца ў сітуацыі, калі іншага выйсця няма і не можа быць, апрача толькі выбару адной з дзвюх магчымасцей. У нас два шляхі – альбо змагацца і выжыць, альбо здацца і памерці, трэцяга не дадзена (М. Кахановіч. Не кусайце локці). Толькі мы самі, і ніхто іншы, зможам забяспечыць сабе дастойнае жыццё, калі возьмем лёс ва ўласныя рукі. Трэцяга не дадзена (В. Серафімовіч. Жывём чужымі ідэямі). Спалучэнне дс у словах тыпу людскі вымаўляецца як ц: люцкі. І калі б напісанне такіх слоў засноўвалася на фанетычным прынцыпе, то іх і трэба было б пісаць праз ц. Калі ж кіравацца марфалагічным прынцыпам, то тут трэба захоўваць дс. Значыць, або фанетычныя напісанні праз ц, або марфалагічныя праз дс. Трэцяга, як кажуць, не дадзена (Настаўн. газ. 1999, 13 мая). – Не блазнуйце, княжа, перад боскай праўдай! – рэзка абарваў Завіша, змерыўшы старога дакорлівым позіркам. – Хто сябра, а хто вораг, кожны з нас ведае выдатна. Трэцяга тут не дадзена (М. Віж. Лабірынт). – Калька з лацінскай мовы: Tertium non datur. Першапачаткова ўжывалася як фармулёўка лагічнага закону аб выключэнні трэцяга, г.зн. калі дадзена два палажэнні, адно з якіх сцвярджае штонебудзь, а другое адмаўляе, то трэцяга не можа быць. Лічаць, што выказванне паходзіць ад слоў Цыцэрона Non est tertium (няма трэцяй магчымасці). Турма вялікая, але ніхто не хоча там жыць. Гл. Турма моцная (вялікая), але ніхто не хоча там жыць. Турма моцная (вялікая), але ніхто не хоча там жыць. Гаворыцца як іранічная і засцерагальная рэакцыя на словы «моцны» ці «вялікі» ў папярэднім выказванні, ужытыя ў дачыненні да якога-н. іншага прадмета. Пераканала запэўненне Лося, што ім [чаравікам] зносу не будзе, аплацяцца. «Паглядзіш, якія яны моцныя». Мне хоць і прыгадвалася бацькава засцерагальная прыказка: «Тур
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, сямі
12 👁
 ◀  / 696  ▶