ÒХто топіцца – за саломінку хопіцца. Так і эсэры (І. Шамякін. Першы генерал). – Бальшавікі адчуваюць сваю канчыну, – паўтарыў за фонам перакладчык на нейкай дзіўнай, хоць і беларускай мове, – і таму чыняць масу бясчынстваў. Той, хто топіцца, і за саломку хопіцца (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). Як топішся, дык і за саломінку хапаешся. – Ай, мама, не хачу так. Начальства прывяжа яго [Алёшу] да мяне, ці што?.. – Маё ж ты дзіцятка, ведама. Але як топішся, дык і за саломінку хапаешся (М. Гіль. Таццянін чэрвень). * Дзіда-дзед хацеў рознымі хітрыкамі адцягнуць сваё жыццейка, як кароўку за рогі, яшчэ на гадок, – і падлабуньваўся салодкімі слоўцамі. Як топішся, дык за цюцькін хвост хопішся (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). – А як жа Галіна?.. А Толік?.. Ты хоць пра іх падумаў? – як за апошнюю саломінку, ухапіўся я за гэтую думку (Я. Васілёнак. Вячэрняя размова). І хоць [Андрэй] разумеў, што шанц нешта паправіць, перайначыць у яго не большы, чым саломінка для тапельца, усё роўна не рашаўся забіраць дакументы, спадзеючыся на цуд (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). – БРС, т. 2, с. 431: Калі топішся, то і за саломінку ўхопішся; Янкоўскі, с. 244: Як топішся, то і за саломку ўхопішся. Тая зязюля, ды не так кукуе. Пра чалавека, які не з'яўляецца тым, кім лічаць яго, за каго прымаюць. Можа, вы падумалі, што... Канстанцін Рубашка мой сваяк? Не, гэта цёзка па прозвішчы, як кажуць, тая зязюля, ды не так кукуе (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). – Рапановіч, с. 93: Тая ж зязюля, ды не так кукуе. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Функц. не зам. Сін.: Адклад не ідзе на лад; З адкладу няма ладу. – Адклад не ідзе на лад, вы ж ведаеце. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра, – банальна сказаў Раман і сам узлаваўся на сябе за гэта (Я. Васілёнак. Вячэрняя размова). Вы запрасіце загадчыка райфінаддзела і намесніка па будаўніцтве і гадзін у 10 вечара да мяне... Не позна... Не, тое, што можна сёння зрабіць, на заўтра адкладваць не трэба. А заўтра і за справу (А. Макаёнак. Жыццё патрабуе). Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра. Карчагін сам любіў працу і прывіваў гэту любоў дзецям. Любімымі яго словамі былі, якія ён часта паўтараў: «Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра» (І. Гурскі. Настаўнік). Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. [Арцём:] Калі памяняемся? [Барыс
Дадатковыя словы
зяўляецца
7 👁