ÒАдыдзі ты!.. – Не бойся, не адаб'ю. Такога цвету – па ўсяму свету! (І. Мележ. Людзі на балоце). – Прыказкі, кн. 2, с. 26: Гэтага цвету па ўсяму свету. Там добра, дзе нас няма. Усюды аднолькава. Кажуць іранічна як адмаўленне, што дзе-н. жыццё, становішча і пад. добрае, лепшае, чым тут. [Данілка:] Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра. [Старац:] Там добра, дзе нас няма (Я. Купала. Раскіданае гняздо). І не ведаў, не ведаў даўно ўжо Апанас Харчэня, дзе яму лепш будзе – у выгнанні ці дома, у сваёй вёсцы. «Мабыць, усюды аднака. Там добра, дзе нас няма», – прыходзіла на памяць чутае, і Апанас згаджаўся з народнай мудрасцю (Б. Сачанка. Вялікі Лес). А показка гаворыць пра райскі кут: там добра, дзе нас няма. Таму і жывём мы тут! (Р. Барадулін. Таму). Добра там, дзе нас няма. А ці не раз ён [Васіль] наважваў плюнуць на зямлю, на хату, на пэўныя заробкі і паспрабаваць шукаць шчасця дзе-небудзь у вялікім горадзе. Але ён добра памятаў народную прыказку: «Добра там, дзе нас няма» (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). Як ехалі людзі ў Польшчу, ён [Кароль] завёз яе [жонку] сюды на вакзал, а сам з канём вярнуўся дадому. А куды ехаць – ад свайго не ўцячэш. Кажуць, добра там, дзе нас няма (В. Адамчык. Кароль Нябожа). – Глупства ўсё гэта, Маруткін, – сказаў Пятро і падняўся. – Хто гэта будзе кідаць работу, якая палюбіцца. Добра там, дзе нас няма (У. Рубанаў. Каштаны). – Прыказкі, кн. 1, с. 292: Там добра, дзе нас няма. Тапелец і за саломінку хапаецца. У бязвыхадным становішчы, калі няма выбару, звяртаюцца да безнадзейнага сродку. Сін.: Калі топішся, дык за брытву ўхопішся. Трэба скарэй да земскага падавацца. Хоць на яго і ніякай надзеі, але тапелец, кажуць, і за саломінку хапаецца (А. Якімовіч. Канец сервітуту). Нечакана [у Крупадзёрава] мільганула думка: а мо прызнацца, што ён зусім малапісьменны, таму і ўліп у гэтую гісторыю з бульбай. Нездарма кажуць: тапелец і за саломінку хапаецца (Л. Левановіч. Паводка сярод зімы). Наскамі валёнак, адзетых у буцы, Юзік пачаў калупаць на дне ямы, спадзеючыся адшукаць якія кол ці рагаціну, каб можна было імі зачапіцца за край, мо і падцягнуцца. Ён недзе ўсведамляў, што гэта задума марная, пустая, але ж не хаваць сябе пожыву, нешта трэба рабіць. «Тапелец і за саломінку хапаецца», – успомнілася людская мудрасць (А. Рыбак. У яме). Той хто топіцца, і за саломінку (саломку) хопіцца. – Цяпер яны [эсэры] крычаць, што мы ўкралі ў іх аграрную праграму, – сказаў Петэр
Дадатковыя словы
адабю
9 👁