Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Òтэлька, яно канечне... Як той казаў: так дык так, а не так, дык памяняўшы (А. Кажадуб. Пара коней сівых). – Раманаў, с. 310: Так дык так, не так, дык памяняўшы; Выслоўі, с. 108: Так дык так, не так, дык памяняўшы. Такія дактары вымуць душу без пары. Гаворыцца як адмоўная ацэнка якога-н. няўмелага медыка. Вось такія дактары вымуць душу без пары (Загаловак сатырычнага верша К. Крапівы). Там добрыя дактары вымуць душу без пары (В. Вітка, В. Суша, В. Ціхамірава. Роднае слова). Паводзіны [кіраўнікоў] мне нагадваюць тэрапеўта, які ўсё жыццё лячыў толькі таблеткамі, крытыкаваў хірургаў. Але раптам узяў у рукі нож і кажа: «Кладзіся на аперацыю. Я самы лепшы хірург». Вы згадзіліся б, каб ён вас аперыраваў? То-то ж! «Вам такія дактары вымуць душу без пары» (Нар. газ. 1993, 5 сак.). – І што гэта за спецыяльнасць?.. – Медыцынская сястра, – прыязна глянула дзяўчына. – Так што, калі захварэеце – прыходзьце лячыцца... – Вось такія дактары вымуць душу без пары, – весела працытаваў ён радкі з верша і тут жа схамянуўся: а раптам пакрыўдзіцца?! (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках). – Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1902. Т. 2. С. 144: Намацеў, напацеў і сам к чорту паляцеў. Гэтыя дактары вымуць душу без пары: не лечуць, ды яшчэ калечуць. Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Пра сацыяльную і іншую няроўнасць людзей. Сін.: Адны пануюць, другія гаруюць; Палавіна свету скача, а другая палавіна свету плача. І я, нібы тая пчолка, абудзілася ад сну: столькі задумак, столькі памкненняў і надзей! А ці здзейсняцца, пажывём – пабачым. Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца (С. Лобач. Пажывём для людзей). – Прыказкі, кн. 1, с. 431: Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Так нічога не бывае усё за грошы. Ужываецца іранічна як рэакцыя на слова т а к у незакончаным выказванні суразмоўніка. [Ядзя:] Каб ты быў добры, дык і жонка была б добрая, а так... [Іван:] Так нічога не бывае, усё за грошы! (З. Дудзюк. Заложнікі шчасця). – Янкоўскі, с. 200: Так сабе нічога не бывае. Такога цвету па ўсяму свету. Такога дабра хапае ўсюды. Кажуць іранічна пра каго-н. – А хітра прыладзіўся, Дзятлік! – падміргнуў Яўхім. – Такі нібы варона, а як да дзеўкі – не промах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶