ÒСялянскаму роду няма пераводу. Гаворыцца ў абарону сялянскай годнасці. «Мне, – казаў [Васіль], – і ў камеры месца не знайшлося, адно слова – сялянскае быдла. Ды сялянскаму роду няма пераводу. Выпусцілі [з турмы]» (А. Кажадуб. Даўгі нашы). Селянін мае права на ўсё, што здабываў стагоддзямі для іншых! Сялянскаму роду няма пераводу, але кінь вокам на прыгонную вёску. Жудасна!.. (М. Віж. Лабірынт). * [Аксён:] Той Несцерка, у якога дзетак шэсцера, рабіць ляніцца, красці баіцца, прасіць не пасмее? [Несцерка:] Не, дзядзька. Сын сялянскага роду, якому няма пераводу (Г. Марчук. Новыя прыгоды Несцеркі). – Прыказкі, кн. 1, с. 321: Сялянскаму роду няма пераводу. Сямёра аднаго не чакаюць. Гаворыцца, калі многія не могуць ці не хочуць чакаць аднаго. Што ж, сямёра аднаго не чакаюць. А ў нас жа не сямёра на аднаго прыпадае (А. Якімовіч. Таямнічы сундучок). Іван Васільевіч, давай каманду. Сямёра аднаго не чакаюць (І. Шамякін. Снежныя зімы). Што будзем рабіць, гаспадар? Як кажуць, сямёра аднаго не чакаюць. Не будзем жа тут, сабраўшыся, сядзець, бы на закуцці, ды пазіраць адзін на аднаго, як у святую пятніцу. Як ты думаеш?.. (М. Машара. Старонкі летапісу). – Прыказкі, кн. 1, с. 374: Семера аднаго не ждуць. Сяннік не падушка, а нявестка не дачушка. Пра непараўнальную перавагу дачушкі над нявесткай. Фёкла старалася не крыўдаваць на свякроў. Нічога не зробіш: «Сяннік не падушка, а нявестка не дачушка», – як кажуць у Запалонным (У. Гніламёдаў. Усход). – Прыказкі, кн. 2, с. 95: Нявестка не дачушка – сяннік не падушка. Сям'я не без вырадка. Гл. У сям'і не без вырадка. Ò Тады дзеўка схамянулася, як у жываце страпянулася. Гл. Тады дзеўка схамянулася, як у пузе (жываце) страпянулася. Тады дзеўка схамянулася, як у пузе (жываце) страпянулася. Гаворыцца пра дзяўчыну, якая адчула сябе цяжарнай. Доктарша адразу зразумела: павяла яе ў бальніцу. Там абгледзела і сказала: – Во што, галубачка! Чаму ж ты раней не запыталася? А то як кажуць: тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася! Цяпер я табе нічым дапамагчы не магу... (А. Мрый. Працоўны дзень савецкага лекара). [Куліна:] І табе, Марфа, пара б утаймавацца
Дадатковыя словы
сямя, сямі
8 👁