Ñцягнуў у горад? – Сцерпіцца – злюбіцца. Трэба крыху і адпачыць ад цяжкага сялянскага жыцця (Г. Марчук. Альдона, Анэта, Анфіса). Не падумай, што ён мяне мучыць. Ён па-свойму добры чалавек і кахае мяне... Па-свойму... «Сцерпіцца – злюбіцца»... Якая лухта! (Л. Рублеўская. Слова гонару). – БРС, т. 1, с. 522: Сцерпіцца – злюбіцца. Сытае бруха да навукі глуха. Багаты, матэрыяльна забяспечаны чалавек не надта дбае пра навуку, навучанне, духоўнае развіццё. Пэўна, развёўся, абэлтус. Ды і з універсітэта, кажуць, яго вытурылі. Яно і вядома: сытае бруха да навукі глуха. У бізнес цяпер Кадзік кінуўся (Я. Галубовіч. Лявон Макейчык). Малайцы свіслаўцы! Жывуць больш заможна за іншых – могуць дазволіць сабе раскашавацца і на перыёдыку. А дзе матэрыяльная галота, там і духоўная беднасць. Атрымліваецца насуперак прымаўцы: сытае бруха да навукі глуха? Ды не! Проста гэта розныя рэчы... (ЛіМ. 2001, 30 лістап.). – Янкоўскі, с. 150: Сытае бруха да навукі глуха. Сыты галоднага не разумее. Гл. Сыты галоднаму не спагадае. Сыты галоднаму не спагадае. Гаворыцца пра таго, хто не здольны спачуваць іншым людзям, не разумее чыіх-н. патрэб, жаданняў. «Сыты галоднаму не спагадае» – векавая пагаворка. Церпяць рабочыя... (А. Александровіч. Нараджэнне чалавека). – Дай божа і пану такую долю, якую даў нам... – потым [бежанец] махнуў рукою да пастухоў: – Забірайце, хлопчыкі, коней. Сыты галоднаму не спагадае. Ці ж гэта чалавек? (А. Якімовіч. Канец сервітуту). – Дай лепш паесці, я сам усё зраблю. – Паесці, гэта можна, – замітусіўся Рудзянка. – Паесці я зараз жа найду. Прабач, што не адразу прапанаваў, сыты галоднаму не спагадае... (І. Новікаў. Руіны страляюць ва ўпор). Сыты галоднага не разумее. [Ігар:] Басурманавы для грамадства больш небяспечныя, чым ваш рэжысёр. [Авяр'ян:] Сыты галоднага не разумее (А. Дзялендзік. Гіпапатам). І ўжо ж колькі мы гаварылі, і да таго ж Стомы Паліна Іванаўна ездзіла. Усё абяцанкамі-цацанкамі нас частуе. Словам, сыты галоднага не разумее (В. Супрунчук. Жывеш толькі раз). У іх вобласці яшчэ савецкая ўлада – гарэлку прадаюць без талонаў. Пустыя бутэлькі маеш – ідзі і бяры. Колькі пустых – столькі і поўных. Жыццё... Сыты галоднага не разумее (В. Казько. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел). * Галодных сыты зразумець не можа, пакуль самога лёс не патрывожыць (У. Дубоўка. Чые рукі прыгажэйшыя
Дадатковыя словы
авярян
12 👁