Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñдалоў сумленне? [Шкуранкоў:] Ну і супроць ражна не папрэш. Хочаш не хочаш, а прыходзіцца лічыцца з рэальнымі абставінамі (К. Крапіва. З народам). – Склалася на аснове евангельскага выказвання: «Жестоко ти есть противу рожна прати». Сухая лыжка рот дзярэ. 1. Гаворыцца часцей як жартаўлівы намёк, што за сталом, перш чым есці, варта выпіць спіртнога. [Анатоль] пакрысе падгаворваўся да гаспадыні перад снеданнем: маўляў, сухая лыжка рот дзярэ (М. Лужанін. Лісты Харужай). – Як смачна пахне! – паўтарыла Рыта, крутнуўшыся на месцы. – Люблю смажанае... – Сядайце, –прамармытаў [Аляксей Мікалаевіч]. – Вось... – Сухая лыжка рот дзярэ, – зарагатала Рыта (В. Рудава. Крыўда). 2. Калі не задобрыш каго-н., то і не даб'ешся жаданага. Сін.: Не падмажаш – не паедзеш. – А можа, яны не паставілі мне новыя краны таму, што я не дала ім на паўлітра? – здагадалася гаспадыня. Яны нешта такое намякалі, што «сухая лыжка рот дзярэ», але я не звярнула на гэта ўвагі (В. Зуб. Дробязі жыцця). Доўга выбіраў я [адваката], у людзей пытаўся. Параілі Андруцкага з Радашковічаў. Гэта, браце мой, хват, пан над панамі... Не скажу, што дарма, – сухая ложка рот дзярэ... Адсудзіць жа адсудзілі і зямлю, і млын (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Мне во як трэба [бутэлька самагонкі]! – чуецца звонкі Аборын голас. – Дай напавер! – Анігадкі! – кажа Прузына. – А мо інспектар і клюне! – стаіць на сваім Абора. – Сухая лыжка рот дзярэ... (Я. Пархута. Сонечныя борці). – Насовіч, с. 157: Сухая лыжка рот дзярэць; Прыказкі, кн. 1, с. 347: Сухая лыжка рот дзярэ. Сцеражонага і бог сцеражэ. Гл. Беражонага і бог беражэ. Сцерпіцца – злюбіцца. Гаворыцца як суцяшэнне таму, хто мусіць ісці супраць свайго жадання, і з упэўненасцю, што да ўсяго можна прывыкнуць, усё можна палюбіць. Часцей пра дзяўчыну або хлопца, якія ўступаюць у шлюб. Не вельмі да душы ёй [Ганне] Яўхім, але хіба ж – праўда – не першы жаніх на сяле?.. Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца – злюбіцца, мілым будзе? (І. Мележ. Людзі на балоце). – Каб жаніцца, трэба паказаць, а так – што? – казаў ён [Казімір]... Усе госці гукнулі ў адказ збітае, старасвецкае: «Сцерпіцца – злюбіцца!» (П. Пестрак. Камень). Каб не судзіла б мне яго доля, то не засылаў бы сватоў. Не адна такая, усе аднагодкі бадай гэтак замуж ідуць... А сцерпіцца – злюбіцца... (З. Бадарына. Ой, рана на Івана). – Навошта ён мяне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
4 👁
 ◀  / 696  ▶