Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñ– Прыказкі, кн. 1, с. 74: Студзень мяце – ліпень залье. Суджанага і канём не аб'едзеш. Таго, што наканавана лёсам, ніяк не абмінеш. Сін.: Ад лёсу не ўцячэш; Свайго лёсу не мінеш; Ты ў свет, і доля ўслед; Чаму быць, таго не мінаваць. [Навум:] Добра гутарка кажа: суджанага.. і канём не аб'едзеш. А калі ты ўжо маеш быць маёю суджанаю, дык скажы ды не сушы сэрца вайтоўскага (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Наогул, што вызначана лёсам, таго ніякім чынам не абыдзеш: суджанага й канём не аб'едзеш (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Што каму суджана, дык і пехотай таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш. [Максім:] У мяне – Мацейка, у цябе – Кацярына, а там.., як ведаеш, кумка, і да царквы недалёка. [Даміцэля:] Яно ж так! Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш (Я. Купала. Прымакі). Адзін выпадак, праўдзівей, адно спатканне змяніла Петрыкаў лёс у іншы бок. Лепш гэта было для Петрыка ці горай, сказаць цяжка. Але, кажуць людзі: што каму суджана, таго не абойдзеш і не аб'едзеш (Я. Колас. Між дзвюх рэчак). Сцяпану Песляку спадабалася ў Луцэвічаў. Дзень ён пражыў, два... Пагаліўся, адразу памаладзеў. Пачаў прасіцца ў парабкі: – Што каму суджана, дык і пехатой таго не абыдзеш і канём не аб'едзеш... – Былі б у мяне дочкі дарослыя, у прымакі ўзяў бы... (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Насовіч, с. 157: Суджанага і канём не аб'едзеш; Ляцкі, с. 43: Суджанага і колам не аб'едзеш; Прыказкі, кн. 2, с. 31: Суджанага і канём (валом) не аб'едзеш. Суджаны і з лужыны выпаўзе. Каму суджана, той выкруціцца з любога становішча. [Артур:] З ваўкамі жыць – па-воўчы выць. Ну, чаго ты так глядзіш на мяне? [Путана:] Праўду людзі кажуць: суджаны і з лужыны выпаўзе... [Артур, пакрыўджана:] Гэта я выпаўз з лужыны? [Путана:] Ды яшчэ з якой! З ваеннай контрразведкі! У жыцці так не бывае. [Артур:] Значыць, з нас усё пачынаецца. Як з Адама і Евы (М. Матукоўскі. Калізей). Супраць лому няма прыёму. Гл. Няма прыёму супраць лома, апрача самога лома. Супраць (супроць) ражна не папрэш. Праст. Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. Сін.: Галавою сцяны не праб'еш; Напроці ветру не падзьмеш; Пугай абуха не пераб'еш. Падмануў мяне кудлаты чорт. А што ты яму зробіш? Супраць ражна не папрэш (В. Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі). [Гудовіч:] У нашых умовах небяспечна быць сумленным чалавекам. Значыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, перабеш, прабеш
5 👁
 ◀  / 696  ▶