Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÑСтары гаршчок як ні аплятай дротам, толку мала. – Памраце, так і не ўведаеце, што такое лазня з парылкай (П. Місько. Каб не венікі). – Якія ў мяне кіпці? Слязамі баранюся. Не дай бог дажыцца да такога. – Сястрыца-галубіца, стары гаршчок як ні аплятай – пацячэ. Але не давядзі гасподзь перакінуцца на чужыя рукі. Свой і ўшчуне і скарэй спагадае (М. Клебановіч. Збродныя душы). Стары друг лепш (лепей) за новых двух. [Пятрук:] А знаеш: стары друг лепш за новых двух... Я цябе не на жарты палюбіў, – хоць бы цэлы свет прыйшлося дагары нагамі перавярнуць, то ўсётакі з табою ажанюся (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). – А Дзіма, ведаеш, які? – Які? – Смелы. Заўсёды за мяне заступіцца. – Ну вось бачыш. Стары друг лепш за новых двух (В. Вітка. Дзеці і мы). Значыць, вы наш стары друг. Як у вас кажуць: стары друг лепей за новых двух. Дарэчы, у нас таксама гэтак гавораць (В. Праскураў. Далёка ад дому). [Людміла Міхайлаўна:] Вунь колькі ў Эдуарда ў інстытуце цікавых вучоных. А ён ўсё трымаецца за гэтых абывацеляў. Мне ўжо цяпер цяжка нават успомніць, як яны ў нас з'явіліся некалі. [Андрэй:] Стары друг лепш за новых двух. Чула тую памоўку (І. Чыгрынаў. Хто вінаваты?). – Федароўскі, с. 83: Дарожшы адзін стары друг, як новых двух; Прыказкі, кн. 1, с. 382: Стары друг лепшы новых двух. Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум. Маладыя пераймаюць жыццёвы вопыт старых. Словам, старыя – мудрыя людзі, яны пражылі жыццё і багата чаго ведалі, помнілі. Цяпер назапашанае яны раздавалі, раздорвалі. «Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум» (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). * [Талаш:] Дык пойдзем, сынку. Можа, як у вёску прабяромся і даведаемся. А ў дарозе нешта надумаем. Няхай нам пан робіць на глум, а мы, голубе, будзем браць на вум (Я. Колас. У пушчах Палесся). – Насовіч, с. 176: Хто кажаць на глум, а ты бяры сабе на вум; Прыказкі, кн. 2, с. 92: Што кажа стары на глум – бяры, малады, на вум. Стары конь баразны не псуе. Гл. Стары вол (конь) баразны не псуе (сапсуе). Студзень мяце – ліпень залье. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Студзень усур'ёз узяўся за зямліцу – адна завея пераходзіла ў другую, снег несла і несла з панадрэчнай шэрані, ужо нават не было відаць, дзе тая рака, і ў кручы знікалі дамы і дрэвы, прападалі людзі. «Студзень мяце – ліпень залье», – успамінала Таня матчыны словы (А. Кажадуб. Стрэчанне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, усурёз
6 👁
 ◀  / 696  ▶