Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñ– Прыказкі, кн. 1, с. 417: Старцу міля не наклад; Старцу дзярэўня не круг. Старцу сяло не у наклад. Адлегласць не перашкода, калі абавязкова трэба трапіць куды-н. Сін.: Старцу міля не круг. Ну, калі ў дарогу, то ў дарогу; старцу сяло не ў наклад. А папалуднаваць трэба, я сваё не дарую... (У. Галубок. Парабкі). [Георгій:] Праз Падую ісці на Рым ты будзеш. [Скамарох:] Праз Падую? А гэта па дарозе? Зрэшты, сяло, як кажуць, старцу не наклад (М. Клімковіч. Георгій Скарына). – Насовіч, с. 156: Старцу сяло не наклад; Прыказкі, кн. 1, с. 416: Старцу сяло не наклад. Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе). Стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца. Гаворыцца, калі за справу нараўне з маладымі бярэцца стары, але яшчэ моцны і вопытны. Калі на тое пайшло, пане Вашамірскі, дык няхай ужо будуць коні самага лепшага гатунку. Стары вол баразны не псуе. Калісьці і я быў не з апошніх малайцоў! (З. Бядуля. Салавей). – Стары вол баразны не псуе, – сказала некалькі чалавек у адзін голас. А гэты «стары вол» пыхнуў дымам з люлькі, і дым закрыў яго твар, яго крыху сарамлівую ўсмешку (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). Аляксей узяў з рук маладога цесляра сякеру. Прачасаў метры два з аднаго боку і адагнуўся. Кантоўка была роўная і чыстая. – Стары вол баразны не псуе... – падмігнуў Воранаў земляку (А. Пальчэўскі. Землякі). Марыў – вясны, цяпла дачакаюся, паеду на дачу і там, на адзіноце, у цішы і спакоі, збяруся з думкамі, нешта напішу. Каб ведалі, не забывалі – стары вол баразны не псуе... (Б. Сачанка. На беразе Іслачы). [Дзед Струкач:] І далей не падкачаў бы. Стары конь баразны не псуе (І. Козел. Папарацькветка). Называеш мяне, васпан, старым канём, дык ведай, – стары конь баразны не сапсуе (І. Гурскі. Чужы хлеб). * – Я пайду з табою [на лекцыю]. – Навошта? – У мяне «фортка». А я даўно не слухала, як чытаеш. Не выбіваешся з баразны, стары конь? (І. Шамякін. Зеніт). – Прыказкі, кн. 2, с. 92: Стары вол баразны не псуе; Стары вол ніколі баразны не сапсуе; Стары конь баразны не псуе, ды не глыбока арэ. Стары гаршчок як ні аплятай дротам, толку мала (пацячэ). Старога чалавека ўжо не амалодзіш, не вернеш яму страчаныя адзнакі маладосці. – З венічкам вас папарым – а-а-а-а, дабрыня... на дзесяць гадоў памаладзееце. – Куды ўжо мне маладзець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶