Ñсабе і з паблажлівасцю, але ж і з цяпельцам у падтэксце. У разумнай сям'і (Я. Брыль. Леташняе). – Насовіч, с. 156: Стары як малы; Янкоўскі, с. 144: Старое як малое. Старой бабе і ўлетку на печы холадна. Кажуць пра слабага старога чалавека, якому заўсёды і холадна, і хадзіць цяжка. Сін.: Кволае цяля і ў Пятроўку зябне (у 1 знач.). Пасля вайны мы хадзілі па насенне ва Украіну. За трыццаць, за пяцьдзесят кіламетраў. Людзі па пуду насілі, а я тры. А зараз па хаце, бывае, не перайду. Старой бабе і ўлетку холадна (Маладосць. 1993. № 3). – Насовіч, с. 155: Старая баба і ў Пятроўку на печцы мерзнець. Старой бабцы добра і ў шапцы. Гл. Старой бабцы хораша (добра) і ў шапцы. Старой бабцы хораша (добра) і ў шапцы. Старому чалавеку неабавязкова быць добра прыбраным, прыгожа адзетым. Часцей гаворыцца жартаўліва. Яна [Волька] ужо зусім супакоілася і цяпер была давольная, што не купіла той сукенкі. Ну і праўда, навошта ёй цяпер, у яе пажылыя гады, такая сукенка? У маладосці і то без строяў абыходзілася – не было за што купляць, а цяпер... Старой бабцы хораша і ў шапцы. Затое на кніжцы грошай прыбавілася (Л. Арабей. За павароткаю). – Насовіч, с. 156: Старой бабцы хораша і ў шапцы; Прыказкі, кн. 1, с. 271: Старой бабцы добра і ў шапцы. Старцу міля не круг. Адлегласць не перашкода, калі абавязкова трэба трапіць куды-н. Сін.: Старцу сяло не у наклад. [Даніла:] Спяшацца не трэба. Пройдзеш аднаею сцежкаю, убачыш, што гразка, нельга праехаць – вярніся назад, прайдзі другою, паглядзі. [Дзед Бадыль:] Яно ж так, – старцу міля не круг (К. Крапіва. Партызаны). Для старца міля не круг. Сабраліся вяртацца назад, ды Галя ўспомніла: «Недзе ж тут недалёка жыве наша другая радня». І праўда: для старца міля – не круг, і, бачыш, вось мы ўжо і тут (А. Кудравец. Сачынне на вольную тэму). – Ты ж мог тут павярнуць налева. Бліжэй, – сказаў Сахута. – А ты едзеш укругавую. – Нічога, як гавораць людзі, для старца – міля не круг. Далей павярну... (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). * З яго [гаспадара краю] ласкі далі нам машыну, на якой мы і накруцілі некалькі тысяч кіламетраў па таёжных дарогах, калі іх можна назваць дарогамі. Сапраўды, старцу вярста не круг (Р. Барадулін. І коскі з месца не зрушу
Дадатковыя словы
сямі
9 👁