Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñ– Прыказкі, кн. 1, с. 178: Спроба не хвароба. Спытае люты, ці добра абуты. Гл. Пытаецца (спытае) люты, ці добра абуты. Спяваць дарма – баліць гaрла. Справа не варта патрачаных сіл, часу і пад. Сін.: Гульня не вартая свечак; Не варта шкурка вырабу. Невыпадкова ад гэтага «давеска» [класнага кіраўніцтва] найбольш здольныя, вопытныя педагогі стараюцца адмахнуцца, выкруціцца, бо «спяваць дарма – баліць гарла», кажуць у народзе (Настаўн. газ. 2000, 18 лістап.). – Паўкалька з польскай мовы: Spiewa darmo – bole gardlo. – Прыказкі, кн. 1, с. 361: Спяваць дарма, боле гарла. Старасць не радасць а горб не карысць. Кажуць са шкадаваннем, калі ўспамінаюць свой узрост. [Ян:] Як прыйдзецца рукі злажыць, то хто тады табе ў помач стане? Гаспадарку разарвуць, цябе пакрыўдзяць... Старасць – не радасць (К. Каганец. Модны шляхцюк). [1-ы селянін:] Спяшайся, кум, а то спознімся. [2-і селянін:] Прыстаў зусім, старасць не радасць (У. Галубок. Бязродны). Так, браце Андрэй, сядзі цяпер і не рыпайся. А чаму? Таму што слабыя мы сталі, а віною ўсяму: годы точаць падшыпнікі, не разгонішся цяпер, не раз'едзешся... А іначай кажучы, старасць – не радасць (М. Лынькоў. Андрэй Лятун). Не малады, галубка, мусіць, сказаў: старасць – не радасць. Охо-хо! І сярэдзіна баліць, і сама вось-вось рассыплюся (М. Даніленка. Праводзіны). Ён, Марыйка, на два гады старшы за мяне. Разам мы раслі. Усё мае свой пачатак і канец. Старасць не радасць, горб не карысць ды і смерць не ўцеха (А. Жук. Не забывай мяне). * [Кацярына Карпаўна:] Якое там пратанне? Толькі што клёвала. Душа на нітачцы затрымалася. А як ты? [Дзед Язэп:] Дажываю таго быту, калі паложаць пад пліту. [Кацярына Карпаўна:] Старасць не радасць, а смерць – не падарунак (У. Сауліч. Сабака з залатым зубам). – Насовіч, с. 156: Старасць не радасць, а горб не карысць; Прыказкі, кн. 2, с. 205, 227: Старасць не радасць. Старасць нікога (чалавека) не красіць. Мар'я.. доўга гаварыла пра жыццё, якое, яна казала, хоць і шчаслівае ў вёсцы, але цяжкае для іх, пенсіянераў. «Старасць нікога не красіць» (С. Кухараў. Родная глыбінка). – Ад чаго гэта ў вас такія рукі, Амос Адамавіч?.. – Ад старасці і ад раматусу. Старэе чалавек, змяняюцца і формы яго цела. Не красіць, мілы мой, старасць чалавека... (Я. Колас. На ростанях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, разедзешся
7 👁
 ◀  / 696  ▶