Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñбаленка. Лора). – Сорамна перад людзьмі? Дык у такіх выпадках мой бацька некалі казаў: сорам – не дым, вочы не выесць... (А. Пальчэўскі. Чорны дзень). – Толькі што сорамна туды вяртацца, – выказаў думку Гена... – Сорам – не дым, вочы не выесць... (А. Марцінкевіч. Сцюжа). * А я думала, што і праўда хочуць з старшыні цябе зняць. Ажно толькі пасаромілі. Сорам не дым, як кажуць, у вочы не зойдзе (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Як ні ўпарціўся вол, пачаў рабіць нязвыклую для яго працу. Смешак, што праўда, хапіла ажно збыт. Але смех не дым, вочы не выесць (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). – Прыказкі, кн. 2, с. 347: Стыд не дым, вачэй (вочы) не выкура. Спас – усяму час. Пасля Спаса (свята ў хрысціян, якое прыпадае на 19 жніўня па новым стылі) трэба пачынаць уборку збажыны і садавіны. Яшчэ ў народзе гаварылі: «Спас – усяму час»: час уборкі збажыны, збор дароў саду, пачатак азімай сяўбы (Звязда. 2001, 18 жн.). Усё-такі свята, яблачны Спас. Марына пабедавала, што яблыкі не асвяціла ў царкве, што няма паблізу храма. – Можна і так есці. Спас – усяму час (Л. Левановіч. Палыновы вецер). – Насовіч, 139: Прыйшоў Спас, усяму час; Прыказкі, кн. 1, с. 109: Спас – усяму час. Справа майстра баіцца. Гл. Дзела дзельніка (справа майстра) баіцца. Справа не воўк, у лес не ўцячэ. Гл. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ. Спроба не хвароба. Можна паспрабаваць, варта рызыкнуць. Кажуць, калі лічаць, што трэба зрабіць што-н., хоць і няма цвёрдай упэўненасці ў поспеху. Сін.: Воўк не з'еў, дык бугай не забадае; Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў. – А па загоне радыску пасеем... Салаты будзем рабіць... – Радыска хутка расце. А агуркі... – Калі б былі смачныя гуркі, дык іх елі б ваўкі, – азваўся з-за перагародкі дзед. – Сейце радыску. Спроба не хвароба (М. Капыловіч. Былі б рукі). – Васёк з дваццаць шостага пакоя звякнуў: з канікул навезлі [імпартовых шмотак гандляваць]. – Тады айда. Спроба – не хвароба. Вам толькі галовамі ківаць ды падтакваць. Астатняе маё дзела (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Дый што там у тым горадзе рабіць?.. Нічога добрага я ў гэтым не бачу. – Спроба не хвароба, – сказаў Зелба. – Толькі я таксама не ведаю, што нам рабіць у тым горадзе (С. Дубавец. Кайлюс і Зелба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
12 👁
 ◀  / 696  ▶