Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñпасля чарговага тосту: смерць у бутэльку не заткнеш (Крыніца. 2001. № 4). – Прыказкі, кн. 2, с. 412: Смерць у бутэльку не заткнеш. Смерць ускоча, калі захоча. Смерць не падуладна часу, можа здарыцца ў любы час. Людзі сёння паміраюць стабільна і нават звыш за тое – больш паміраюць, чымсьці нараджаюцца. Смерць ускоча, калі захоча – кажуць людзі (Крыніца. 1994. № 3). – Санько, с. 41: Смерць ускоча, калі захоча. Смех без прычыны – прызнак (знак) дурачыны. Праст. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто беспрычынна смяецца. Заўсёды і ўсюды я чую ваша прыдуркаватае гы-гы, з-за якога людзям некалі падумаць пра сябе, пра свой лёс, пра тую ж вялікую загадку Быцця і Смерці... Чаму ніводны з вас так і не ўспомніць ні разу мудрае, народнае: смех без прычыны – прызнак дурачыны?.. (В. Гігевіч. Не забывай пра свой дом, грэшнік). – Толькі не адбірай часу на смяшкі. – Здаровы смех – галоўнейшая зороя рэвалюцыянераў... Не ўсё ж плакацца... – Смех без прычыны... (А. Рыбак. Галаброды). – Янкоўскі, с. 283: Смех без прычыны – знак дурачыны; Прыказкі, кн. 2, с. 402: Смех без прычыны – прызнак (знак) дурачыны. Смех не грэх. Ужываецца як станоўчая рэакцыя на чый-н. смех. – Я ніколі так весела не смяяўся, як цяпер, калі страціў школу і бадзяўся адзін, як воўк па глухіх дарогах. – Вот гэта і добра, Янка, – падтрымаў яго Лабановіч. – Смех не грэх, а галавы не вешай (Я. Колас. На ростанях). [Эмілія:] О-о, мая ўжо і нявестачка тут, чуваць па смеху. [Загорскі:] Смех – не грэх (А. Адамчык. Чорны цмок). Упэўнены: чытач пераканаўся, што багатую спадчыну мае ўжо беларуская эпіграма. З ёй, несумненна, з ахвотай і добрай усмешкай на твары пазнаёмяцца шматлікія аматары творчасці. Сапраўднай і таленавітай творчасці. Ну, а смех, як вядома, не грэх, наадварот: смех падаўжае жыццё... (Звязда. 2000, 8 снеж.). Смяецца той, хто смяецца апошні. Гл. Добра смяецца той, хто смяецца апошні. Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць. Сорам можна сцярпець. Некаторыя старэйшыя нават упікалі Грамабоя, што ён звёў, казалі, што сорам так рабіць. Грамабой досыць лагодна на гэты раз ім адказваў, што сорам не дым, вачэй не выесць, а завязваць хлопцу свет немаведама за што – на гэта ён не згодзен (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Не буду я на яго глядзець. Сорамна ж! – Сорам не дым, вачэй не выесць. Не маленькая ты ўжо, каб саромецца (Р. Са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя
5 👁
 ◀  / 696  ▶