ÑНагнаў ён вам страху. [Кастусь:] Не так нам, як панам. [Маргун:] Баязліўцы!.. [Кастусь:] Бач, чаго яны захацелі! [Батура:] Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў (К. Крапіва. Партызаны). А наконт Беларусі і ўсялякіх замыслаў фашысцкіх граміл і проста так аб заняволенні імі нашых сялян і рабочых скажам нашай простай і мудрай прыказкай: «Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў» (М. Лынькоў. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў...). Таго, даўняга Данілы ўжо не існуе, ён, сённяшні, зусім іншы, ён дабіўся гэтага сваімі сіламі і сваім розумам. – О! Гэты хлопец не аборай хлеб кроіць!.. А таму, няўдаліцы, смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў (В. Іпатава. Знак Вялікага магістра). * Ілгуны! Не тую выбралі дарогу: у маны кароценькія ногі, няхай яшчэ і тое знаюць: не жабе раскусіць арэх... (А. Бачыла. Загорская восень). – Прыказкі, кн. 1, с. 471: Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Смелага куля баіцца. Смеламу чалавеку больш шанцуе ў небяспечных абставінах, чым нясмеламу. Дамейка не мог заставацца ўбаку. Ён уліўся ў паўстанцкую армію генерала Хлапоўскага. Хоць і кажуць, смелага куля баіцца, але здарылася так, што па недарэчнасці ледзь не загінуў... (А.А. Марціновіч. Душа – не падарожніца). Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ. Функц. не зам. Смелы, рашучы чалавек усюды перамагае. Толькі б смеласці болей, паболей адвагі – усё будзе тваё, чаго ні захочаш. «Смеласць гарады бярэ», – так калісьці казаў паважаны папаша (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). – Будзе і на нашай вуліцы свята. – Так, – вырашыў Сяргей. – Іншага выйсця не бачу. Недарма кажуць – смеласць гарады бярэ (І. Гурскі. Вецер веку). – А калі дырэктар леспрамгаса адмовіцца пілаваць, скандал учыніць? – Не адмовіцца. Начальства раённае нашто? – Смеласць гарады бярэ, – адазваўся ўрэшце і Карняплодаў (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Няўрымслівасці, смеласці Проньку не пазычаць. А смеласць гарады бярэ (В. Каваленка. Падвышанае неба). – Ці варта трывожыць асінае гняздо? Нас толькі дванаццаць чалавек... – Чапуха, – перабіў мяне палкоўнік. – Храбрасць гарады бярэ. Спачатку расправімся з малачарняй, а потым абрушымся на маслазавод (Р. Няхай. Туман над стэпам). – Насовіч, с. 120: Адвага гарады бярэць; Прыказкі, кн. 2, с. 293: Смеласць гарады бярэ; Храбрасць гарады бярэ. Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Смерць і радзіны не падуладныя часу, могуць здарыцца ў любы час. – Па дварчанскіх
7 👁