Ñ– Насовіч, с. 151: Служыў да вуса, паслужы ўжо і да сівой барады. Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш. Кажуць таму, хто плача або чым-н. расхваляваны, засмучаны. Сін.: Жуда бядзе не помач. Ну, што ж? Слязамі бядзе не паможаш, а справу рабіць трэба. Жыццё ўсё наперадзе, хлопцы! (Я. Колас. На ростанях). Мы павінны жыць, каб біць ворага, каб помсціць. А слязамі гору не паможаш... І на цётку Васіліну няма чаго крыўдаваць (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). – А ты чаго румзаеш? Не табе баліць, – папракнула мяне Волька, сама ледзь стрымліваючыся ад жалю. – Перастаньце абодва. Слязьмі гору не паможаш, – пачаў супакойваць тата (А. Пальчэўскі. Юзікавы слёзы). Міхась ледзь стрымліваў слёзы. Не, ён не заплача... Маці яго не раз казала: «Слязьмі гору не паможаш» (А. Капусцін. Водгалас). Загаласіла і Паўлюкова жонка Гануля – блізка прымала чужое гора. – Слязьмі гору не паможаш! – прыкрыкнуў на жанчын Паўлюк (А. Варановіч. Паўлюк з Жалезнікаў). – Прыказкі, кн. 1, с. 449: Слязамі гору не дапаможаш. Сляпой курыцы і жарства – пшаніца. Чалавеку, які не ўсведамляе, не адчувае сапраўднага становішча спраў, і што-н. недарэчнае, абсурднае здаецца нармальным, прымальным. Сам [дарадчык] да зялёнага моху аброс перакананнямі аб перавазе калгаснага ладу над дробнаўласніцкімі інтарэсамі. Яно так: сляпой курыцы і жарства – пшаніца (В. Гроднікаў. Ліцэнзія на прыгоннае права). – Янкоўскі, с. 303: Сляпой курыцы і жарства – пшаніца. Сляпы сляпому не павадыр. Той, хто сам не разумее якой-н. справы, не разбіраецца ў чым-н., не можа быць важаком, павадыром іншых людзей. Ці павадыры сляпыя сляпым? Наша народная прыказка адказвае на гэта пытанне адназначна: не! Сляпы сляпому не павадыр (А. Вярцінскі. Трывожны досвітак). Смачная кашка, да малая чашка. Кажуць, часцей жартаўліва, з'еўшы ці выпіўшы што-н. смачнае. – Смачная кава з ромам? – запытаўся афіцэр, калі Каршукоў паставіў кубак на стол. – У нас кажуць: смачная кашка, ды малая чашка (А. Асіпенка. Вогненны азімут). – Прыказкі, кн. 1, с. 247: Смачная кашка, ды малая чашка. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Хацелася б каму-н. атрымаць, ажыццявіць што-н., але няма магчымасці дасягнуць жаданага. Сін.: Бачыць вока, ды зуб няйме; Блізка локаць, ды не ўкусіш; Ёсць на ваўку кажух, ды не прышыты. [Кастусь:] Хто пойдзе па Данілаву галаву, той сваю няхай дома пакідае. [Маргун
Дадатковыя словы
зеўшы
11 👁