Ñблудніцаю, каб дабрацца да вялізных грошай Жылінскіх... Языкаватая хваля чутак павалачэцца, пыл уздыме, цень на абаіх кіне, ганьбы ім не мінуць. Слова – як сажа, каго хочаш замажа (М. Віж. Лабірынт). Слова як сажа, не заб'е, дык замажа. Што можна сказаць пра гэту тэзу [спробу скампраметаваць Багушэвічава імя]? Хіба ці не гэтак: «Слова як сажа, не заб'е, дык замажа». Хто-ніхто, нават не жадаючы, паддаўся гэтаму крывадушнаму пастулату (У. Содаль. Зміцерава перакананне). Служaчы хлеб – сабачы. Гаворыцца як ацэнка становішча чалавека, які робіць па найму ў сферы разумовай ці невытворчай фізічнай працы. – Чуў ты? – гаворыць Якім. – Зарубу гоняць вон са службы... От прасіся за лесніка... – А! – махнуў рукой Андрэй. – Служачы хлеб – сабачы (Я. Колас. Малады дубок). Адно, брат, тут: старацца трэба, прыдбаць сваю скарынку хлеба, бо людзі кажуць: «Хлеб служачы не надта добры хлеб – сабачы» (Я. Колас. Новая зямля). – Янкоўскі, 38: Служачы хлеб – сабачы. Служба не дружба. Гаворыцца, калі чалавек павінен рабіць што-н. як службовы абавязак. Ой, ды лёгкай служба нідзе не бывае, бо служба – не дружба, – няволя цяжкая (Я. Купала. Ад рана да рана). Так, так, таварыш аграном. Кепска ў вас з вывазкай угнаенняў... Шкада цябе, а пакрытыкаваць давядзецца: служба – не дружба (У. Кузьмянкоў. Ішла вясна). [Мэер:] Часам, праўду кажучы, выпіваю перад абедам, і ні разу дрэнна не было. Ну, па маленькай! [Ракуба:] Нельга. [Чарно:] Не прыставай, Мэер, служба – не дружба. Дысцыпліна! (Р. Кобец. На заставе). – Неважнецкая, браце, твая служба. З такога тавару, як пясок, не пажывішся! – Служба не дружба! (М. Лынькоў. Векапомныя дні). – Прыказкі, кн. 1, с. 358: Служба не дружба. Служка ў лапцях, а я (пан) босы. Гаворыцца з асуджэннем пра таго, хто просіць зрабіць што-н., хоць мог выканаць гэта і сам. Бачыш ты, прывыклі: Сашка, схадзі; Сашка, прынясі; Сашка, падай. Служка ў лапцях, а я босы. Не пайду болей (Х. Лялько. Белыя брады). – Выслоўі, с. 105: Служка ў лапцях, а пан босы; Лепешаў, с. 107: Служка ў лапцях, а пан босы. Служыў да вуса, служы і да барады. Кажуць, калі просяць каго-н. аказаць яшчэ адну паслугу ці аказваюць каму-н. не першую паслугу. [Сташэўскі:] Зрабі апошнюю паслугу – і мы пойдзем. [Мірон:] Хіба што апошнюю. Што ж, кажуць, служыў да вуса, служы і да барады (І. Ісачанка. Вяснянка
Дадатковыя словы
забе
12 👁