Ñварыць. Слова ж не верабей: вылеціць – не зловіш (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Убачыў [Нікольскі], як радасна бліснулі вочы Сямашкі, і завагаўся: дарэмна лезеш у пастку. Але слова – не верабей, вылецела – не зловіш. Калі пачаў гаварыць, трэба і скончыць (І. Новікаў. Да світання блізка). То была, вядома, выдумка, непрыстойная, брудная, тут жа схамянуўся [Андрэй], апомніўся, але слова – не верабей... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). – Ляцкі, с. 42: Слова як птушка: выпусціў – не вернеш; Федароўскі, с. 282: Слова як птушка: вылеціць, то не зловіш; Прыказкі, кн. 2, с. 188: Слова не верабей: выпусціш – не зловіш. Слова не пірог, не выкінеш за парог. Сказаныя словы не вернеш і не перайначыш. Гаворыцца як папярэджанне не рабіць неабдуманых выказванняў. Сін.: Слова не верабей, выпусціў – не зловіш. Не жадаю па-валюнтарысцку загадзя вынаходзіць у бягучым працэсе творы, якія сыграюць этапную ролю ў літаратурнай гісторыі. Слова не пірог, не выкінеш за парог (І. Запрудскі. Горад і сейбіты буры). – Рапановіч, с. 181: Слова не пірог: не выкінеш за парог. Слова – серабро (срэбра), маўчанне – золата. Гаворыцца як парада абдумваць сваё выказванне і лепш прамаўчаць, чым сказаць лішняе. Людзі, навучаныя вопытам барацьбы і жыцця, у большасці сваёй лічылі за лепшае больш назіраць, чым гаварыць. «Слова – серабро, маўчанне – золата», – вучыць даўняя прымаўка (П. Пестрак. Серадзібор). – Трэба самому перагаварыцца... – Слова – срэбра, маўчанне – золата (В. Мыслівец. Мужанцы). Як маленькі свой голас пробаваў, мне казалі: – Маўчы, бо шэры забярэ і зацягне ў логава! Я, дыханне стаіўшы, верыў. Стукне той-сёй парадаймолатам і цяпер, каб не соваў носа: – Слова – срэбра, маўчанне – золата... (П. Сушко. Годзе казкі казаць). Другія проста прамаўчалі, як набраўшы вады ў рот, помнячы, што «слова серабро, а маўчанне золата» (Н. Гілевіч. Між роспаччу і надзеяй). * Маўчанне ніколі не было і не будзе золатам: яно – або ў шмат разоў даражэйшае, або – нічога не вартае (М. Танк. Маўчанне). «Не балбачыце лішняга!.. Праверце!.. Няхай яно, ліхое, затане!.. Маўчанне – золата, а лішак слова – смецце!..» А я не ведаю, што лішняе, што – не?! (А. Лойка. Сябрам). – Прыказкі, кн. 2, с. 379: Слова – серабро, а маўчанне – золата. Слова як сажа, каго хочаш замажа. Выдумкі, плёткі беспадстаўна могуць зняважыць, зняславіць кожнага. Можна кіўнуць, што [Глябовіч] свядома сунуўся з прашэннем на шлюб з
18 👁