Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñ14 лют.). Палічыце, калі ласка, усе яе дарункі-пячэнікі, падушачкі, не забыўшы, вядома, кучку цукру на стале, і вы самі ўбачыце: скупы плаціць двойчы і тройчы (В. Гардзей. Блаславёны зёлкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 334: Скупы два разы траціць; Скупы два разы гіне. Скупы плаціць двойчы. Гл. Скупы два разы траціць. Славен бубен за гарамі. Прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка. [Навум:] Пісар расказваў нам, што скора з-за мора там якогась наш пан прыедзе. Пярвей мы былі вельмі цікавыя, а як даведаліся, то і ўсё! Добра той казаў, няма чаго казаць: славен бубен за гарамі (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). * Калі я да іх [чэхаў] прыглядалася, дык і народ наш не быў горшы ні ў чым за іх. «Слаўны бубны за гарамі, а як прыйдуць – роўны з намі», – падумала я сабе. Вось каб нам даць такую самастойнасць, як маюць яны, і мы ўмелі б працаваць для сябе не горай за іх, бо і нашы людзі талковыя (Л. Геніюш. Споведзь). – Насовіч, с. 150: Славен бубен за гарамі; Янкоўскі, с. 314: Славен бубен за гарамі; Прыказкі, кн. 2, с. 197: Славен бубен за гарамі. Слова вецер, а пісьмо грунт. Функц. не зам. Напісанае мае значна большую сілу, значэнне, чым вуснае выказванне. Часцей кажуць, калі неабходна пісьмовае пацвярджэнне чаго-н. У гэтых самых кузнях, дзе рабілася зороя, кавалі цяпер плугі ды іншыя прылады для вечнага чалавечага жыцця. Аб усім гэтым пісаў кучаравы паэт... Пісаць аб гэтым было вельмі цікава. Бо, як гэта кажуць: слова вецер, а пісьмо грунт (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). – Насовіч, с. 150: Слова вецер, а пісьмо грунт; Прыказкі, кн. 2, с. 182: Слова вецер, а пісьмо грунт. Слова не верабей, выпусціў (выпусціш, вылеціць, вылецела) – не зловіш. Сказаныя словы не вернеш. Гаворыцца, калі папярэджваюць не рабіць неабдуманых выказванняў ці шкадуюць аб тым, што было вымаўлена. Сін.: Слова не пірог, не выкінеш за парог. Не варта было, Пятрусік, чытаць [верш] пісьменнікам... Ды нічога не зробіш – слова не верабей: выпусціў – не зловіш (Я. Колас. П. Броўку). Я ведаю, што вы хацелі сказаць. Тое, што хацелі сказаць, вы і сказалі. Слова – не верабей, выпусціў – не зловіш. А задам толькі рак паўзе (Я. Ермаловіч. Пачыналася вясна). Не дай бог сарвацца, сказаць не тое, што трэба. Слова – не верабей, выпусціш – не зловіш... (І. Навуменка. Асеннія мелодыі). Сто разоў адмерай, а раз адрэж; навучыся спярша маўчаць, а потым ужо га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя
13 👁
 ◀  / 696  ▶