Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñжуць, сквапнасць фраера згубіла... Атавар гэтыя грошы ці перавядзі куды-небудзь за бугор, як гэта робяць вопытныя мммэшнікі, любавацца б хлопцам экзотыкай з акон уласных катэджаў дзе-небудзь на Кіпры... (Вожык. 1977. № 4). Чуткі пра правяральшчыкаў з хуткасцю радыё разнесліся па ўсіх кутках. Гандляры сталі абачлівымі... Ды сквапнасць фраера згубіла. Ля чарговай палаткі «дэльтанцаў» чакалі дужыя хлопцы з някупленымі пасведчаннямі (У. Правасуд. Квартэт). – Даруйце... Я спазніўся. Неабходна было з'ездзіць, а трамвай гэтак павольна... – Чаму не злавіў таксі? – Дык... а дзе ж... пакуль зловіш... – Сквапнасць фраера згубіла (У. Клімковіч. Не жартуй з кампосцерам). Скончан баль – і дудкі ў торбу. Гл. Закончан (скончан) баль – і дудкі ў торбу. Скончыў (кончыў) дзела – гуляй смела. Гаворыцца з адабрэннем пра выкананне працы і заслужаны адпачынак. У мяне парадак такі: скончыў дзела – гуляй смела (І. Шамякін. У добры час). Раней, бывала, Шаргун, сцягваючы з рук у канцы рабочага дня брызентавыя рукавіцы, казаў: «Скончыў дзела – гуляй смела» (М. Гіль. Вяртанне). – Кончыў дзела – гуляй смела. – Правільна, мой хлопчык (А. Цяжкі. Дзе мой дом?). Прысеў да тэлефона, набраў дамашні нумар. – Прывітанне, Алёшка. Урокі зрабіў? Не пачынаў? Чаму? Салдацікі пачакаюць, выхадны, кажаш, вялікі... Помніш угавор? Во-во. Кончыў дзела – гуляй смела. Дзела, сынок, найперш (І. Макаловіч. Рэха даўняй стычкі). – У мяне электрычка праз гадзіну. – І цудоўна, Яўхім Назаравіч. Праедзем разам. Думаю, што вы не супраць? – Чаго ж, калі для дзела трэба! Яно павінна быць усюды так: кончыў дзела – гуляй смела (М. Парахневіч. Прыгарадная камандзіроўка). – Ляцкі, с. 18: Кончыў дзела – гуляй смела; Прыказкі, кн. 1, с. 179: Кончыў дзела – гуляй смела. Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. Гл. Хутка (скора) каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. Скора састарышся, як усё будзеш ведаць. Гл. Будзеш усё ведаць, хутка пастарэеш. Скоры паспех – людзям на смех. Гл. Паспех – людзям на смех. Скрыплівае дрэва доўга скрыпіць. Гл. Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць). Скрыпучае дрэва жывучае. Гл. Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзіць
11 👁
 ◀  / 696  ▶