Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÑСказана – зроблена. Функц. не зам. Гаворыцца, калі чыё-н. рашэнне або намер адразу ж выконваецца, калі слова не разыходзіцца са справай. Хутчэй на Нарач! На паляванне без стрэльбы. Буду там наглядаць за жыццём дзікіх птушак. Сказана – зроблена (В. Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў). – Прапаную зайсці ў кафэ, – сказаў Саша. – А на правах старэйшага абмяркоўваць прапанову не дазваляю: сказана – зроблена (Э. Ярашэвіч. Дзень далёкі і блізкі). – Гэта можна лічыць абяцаннем?.. – Усё. Сказана – зроблена, – энергічна і весела сціснуў вялізны свой кулак Змітровіч (Я. Радкевіч. Антаніна). [Брыгадзір] ламаў галаву, ламаў, прыдумаў: «Касец косіць у адзін бок, назад каса ідзе ўхаластую. А што, калі касіць на абодва бакі?!» Сказана – зроблена (М. Тычына. Дажынкі). – Калька з лацінскай мовы: Dictum (as) factum. – Насовіч, с. 149: Сказана – звязана; БРС, т. 2, с. 465: Сказана – зроблена. Скачы, уража, як пан кажа. Гаворыцца, калі хто-н. мусіць рабіць тое, што загадвае ўладны чалавек. Канец канцом мы сцямім і схамянёмся па часе, што нарабілі сабе клопату, але будзе позна. Нас заўсёды запыняць і скажуць: «Не верадуй, васпан, – скачы, уража, як пан скажа!..» (Я. Лёсік. Нашы патрэбы). Людзі.. рабілі несправядлівыя рэчы са спакойным сумленнем, а другія жылі ў беднасці, вечнай працы, холадзе, паняверцы, лічачы гэта за нармальны стан. Да бога далёка, да цара высока, скачы, уража, як пан кажа... (А. Уласік. Дні жыцця). * [Камісар:] Хлопцы, клічце дзевак ў танцы! Так сказаў наш пан каханы. [Навум:] Добра прыгаворка кажа: вяліць пан, то скачы, уража! (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 149: Скачы, уража, як пан кажа; Ляцкі, с. 41: Скачы, уража, як пан кажа; Федароўскі, с. 321: Скачы, уража, як пан кажа. Сквапнасць (прагнасць) фраера згубіла. Кажуць пра таго ці таму, хто з-за сквапнасці застаўся ў пройгрышы, пацярпеў няўдачу. Паўлаў сустрэў нас здзеклівай зневажальнай усмешкай, голас яго быў ненатуральна спакойны. – Прагнасць фраера губіць. Вось так. Усё проста. – Пры чым тут прагнасць? – Да пры тым. Па сто пашкадавалі, па пяцьсот [рублёў] згубілі (І. Клімянкоў. Рацыяналіст). [Антось:] Не нападай, Тарасе, ніхто цябе не паліў. Не трэба было самагонку гнаць. [Тарас:] Не гнаў я самагон. Не п'ю яго. Мо перабраў з вугалем, больш даў. [Іван:] Гэта называецца «сквапнасць фраера згубіла» (Г. Марчук. Вясёлыя, бедныя, багатыя). Ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶