Ñдакіпіць у жываце! Вось так! Ужо такі трактар падсунулі, што толькі тое і раблю – або гляджу, або мажу! (К. Каліна. Бярэзіна). – Федароўскі, с. 278: Сіраце дакіпіць і ў жываце; Прыказкі, кн. 2, с. 104: Сіраце дакіпіць і ў жываце. Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы. Сказанае каму-н. пад сакрэтам становіцца вядомым для ўсіх. Сін.: Кума куме, а кума па ўсім сяле; Кумка кумцы па сакрэту, а кумка – усяму свету. [Хмара:] Браткі, нехта накляпаў. А скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы (І. Гурскі. Новы горад). – Прыказкі, кн. 2, с. 394: Скажы адной курыцы, а яна ўсёй вуліцы. Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я скажу, хто ты. Гл. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. Па прывычках, поглядах тваіх сяброў няцяжка вызначыць і твае прывычкі, погляды. Жанчына, ідучы, наглядала, як Сярго лёгка перабіраўся з купіны на купіну, скарачаючы шлях. «І гэты таксама, відаць, з арлінага племя, – падумала Марыя Іванаўна. – Недарма кажуць: скажы, хто твае сябры, і я скажу, хто ты» (І. Гурскі. Перад бурай). Заўсёды, калі мой герой гаварыў пра сваіх сяброў, таварышаў па змаганню, калі ў яго знешне спакойным голасе я чуў задушэўныя ноткі маладога захаплення і мудрай удзячнасці долі, я ўспамінаў міжвольна першыя словы вякамі праверанай прыказкі: «Скажы мне, хто твае сябры...» (Я. Брыль. Партрэт старэйшага таварыша). Пасля ўчарашняга вечара мне стала не па сабе... Як я жыла?! Асабліва апошнія гады. Добра, што яшчэ інстытут закончыла... З кім сябравала?! Кажуць, скажы, хто твой сябра, я скажу, хто ты... (Л. Марушка. Сутыкненне). Мікола смяецца: – Няхай ведае Галінка, хто твой сябар. Філосаф, брат, сказаў правільна: скажы мне, хто твой друг, я скажу, хто ты... (М. Пянкрат. Вясна належыць мне). Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты. – Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? – зняважліва пытае пісар. – Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, – прыводзіць ён вядомы афарызм (Я. Колас. На ростанях). – Калька з іспанскай мовы: Dime con guien andas y te diчe guien eчes. Паходзіць з рамана «Дон Кіхот» (1605–1615) іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведры (1547–1616). – Прыказкі, кн. 1, с. 385: Скажы, хто твой таварыш, я скажу, хто ты
5 👁