ÑТак і ў цябе. Здорава падбіраеш кадры, таварыш Ігнатовіч! Не забывай, на гэтым вельмі многія гарэлі (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). – У вас, здаецца, сын дарослы. – Узяў грэх на душу. Сівізна ў валасы, а бес у рабро (І. Навуменка. Вецер у соснах). [Арына:] Што на гэты раз? [Іван:] «Сожительствую» з сакратаркай... [Арына:] А бог цябе ведае. Сівізна ў галаву – д'ябал у рабро (А. Петрашкевіч. Соль). Сівізна ў бараду, а чорт ў ляшкі. – Я, чалядкай у краўца Масея! Ад яго! – Масея? Ты не хлусіш? Дык яму ж гадоў сорак, дый жонка ёсць! Во халера! Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі! Як жа ты? (А. Мрый. Працоўны дзень савецкага лекара). * У бараду сівізна, пад рабрыну – нячысцік. Ды восень, яна – не вясна, спадае фігавы лісцік (Р. Барадулін. Пра сівізну і рабрыну). – Насовіч, с. 149: Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі; Прыказкі, кн. 2, с. 226: Сівізна ў бораду, а чорт у рабро; Седзіна ў галаву, а бес у рабро. Сівізна ў валасы, а д'ябал у рабро. Гл. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну. Сілай мілы не будзеш. Гл. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. Сіла салому ломіць. Сіла, улада і пад. прымушаюць падпарадкавацца, скарыцца, адступіць. [Нагляднік:] А на чым скончылася [бойка]? [Стораж:] Я яму бакі наламаў. [Нагляднік:] О! Я разумею... Сіла салому ломіць... (У. Галубок. Апошняе спатканне). Сам ведаеш, сіла салому ломіць. Так што дарэмна ты спадзяешся на бальшавікоў. Не вернуцца яны (І. Чыгрынаў. Апраўданне крыві). Як ні ўпарцілася Філіпкава.., ды ўсё ж, як гаворыцца, сіла салому ломіць – угаварылі яе на высяленне, вывезлі з Малінаўкі (В. Гігевіч. Кентаўры). Сіла ж салому ломіць. Прыцісне гора, то і цябе з дому выпраўлю ў людзі. Грамаце ж ты яшчэ не развучыўся? Канторшчыкам станеш, жывую капейку ў дом прынясеш... (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Насовіч, с. 149: Сіла салому ломіць. Сіраце жаніцца, дык і ноч малая. Гл. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце. Бедны ці бяспраўны, неўплывовы чалавек мусіць прымірыцца з тым, што ёсць. Вядома, калі б [у юшку] перцу ды лаўровага лісту – яшчэ лепш. А то ёсць у каторых мускатны арэх... Ат, сіраце – прыкіпіць у жываце! Не дай божа горшай бяды, як юшка без таго арэха ці перцу... (Я. Брыль. Надпіс на зрубе). Бо мне ведаеш як? Як той сіраце
Дадатковыя словы
дябал
11 👁