Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñховасць і размашыстасць, жаданне секчы любы вузел (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Толькі не зарывайся. Сем раз адмерай, перш чым адрэзаць... (У. Дамашэвіч. Я шукаю бацьку). Калі ў мірных умовах мы мералі сем раз, перш чым адрэзаць, то цяпер трэба будзе мераць па меншай меры сто раз (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). З налёту вырашаць – не дзела. Тут ты праўду кажаш... Думай, сем разоў мерай. Ніхто ў патыліцу не гоніць (П. Місько. Градабой). Мо і на самай справе трохі спаролі гарачку з гэтым узбуйненнем? Магчыма... Ва ўсякім разе, перш чым рэзаць, трэба было сем раз адмераць (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Прыказкі, кн. 1, с. 462: Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж; Сем раз адмер, а раз адрэж. Сем разоў адмерай, а раз адрэж. Гл. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Сёрбай юшку, на дне гушча. Кажуць іранічна пра вадзяністую, вельмі рэдкую, негустую страву. Не спяшаючыся, Янка лыжкаю вывудзіў з баланды зялёны шпінат, а потым, каб трохі абагрэць астылае цела, нагбом выпіў цёплы недасолены ўзвар. Ухмыляючыся, успомніў прымаўку: «Сёрбай юшку, на дне гушча». А тут ніякай гушчы (М. Аўрамчык. Падзямелле). – Раманаў, с. 308: Сёрбай юшку, на дне гушча. Сівізна не ўкарызна. Кажуць пра старога, сівога, але яшчэ моцнага чалавека. На вёсцы кажуць: «Вунь старая Аляксандра – пад дзевяноста ёй, а яна яшчэ і чарку на хрэсьбінах вып'е і станцуе. Сівізна не ўкарызна» (М. Тычына. Бабуля Аляксандра). – Насовіч, с. 149: Сівізна не ўкарызна. Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі. Гл. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну. Кажуць з насмешкай пра пажылога мужчыну, які пачынае цікавіцца жанчынамі. [Ганна Паўлаўна:] Такі ціхоня, размазня! Хто б гэта мог падумаць! Хаха-ха. [Гарлахвацкі:] Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). Баюся я, што, астаўшыся адзін, ты зусім, як той казаў, пакоцішся ў балота, у гразь. Цяпер якая жытка, скажы? Чаго табе не хапала. Дык у цябе ў галаве ўсё вечарынкі, гарэлачка. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (А. Чарнышэвіч. Музыка). Сівізна ў валасы (у галаву), а д'ябал (бес) у рабро. – Не разумееш? Ах, які анёл! Сакратарка твая хвалёная-расхвалёная. Няшчасная ўдава, акрамя працы і дзяцей, нічога не ведае. – Ліза! Як не сорамна! У такія гады... – Сівізна ў валасы – д'ябал у рабро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, дябал
10 👁
 ◀  / 696  ▶