Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñ– Ліцвінка, с. 121: Сем гадоў мак і ўкроп не радзілі, а голаду не было. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста. Кажуць іранічна пра таго, хто не ведае чаго-н. простага, бясспрэчнага, агульнавядомага. – Хм, кукуруза – кіёўкі? – А нягож... – Свякруха хітнула галавой, пасміхнулася. – Во, сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста... (А. Масарэнка. Свякруха і нявестка). Сем гадоў (год) нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. – Хто яна, гэтая самая Прытыцкая? – Як хто? Ты як тая нявестка ўсё роўна: сем год жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Прытыцкай не ведаеш? (Я. Ермаловіч. Пачыналася вясна). – Федароўскі, с. 202: Сем лет нявестка была, а не ведала, што сучка без хваста. Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Гл. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Функц. не зам. Перш, чым зрабіць што-н. сур'ёзнае, старанна абдумай. У важных пытаннях Філатовіч трымаўся прымаўкі: сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (М. Паслядовіч. Цёплае дыханне). – Тут працуюць і другія групы, кантралююць нас, а мы іх... – Гэта закон вайны... Сем разоў адмер, адзін раз адрэж (Р. Няхай. Туман над стэпам). – Дык мо іншым разам памяркуем?.. – Канечне, тут сем разоў адмерай – адзін раз адрэж (А. Капусцін. Зярняты на далоні). Перш чым рабіць, трэба падумаць. Народ гэта даўно зразумеў. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. І ўся мудрасць (Л. Левановіч. Зямля і людзі). Там, у візіры, праглядвалася сузор'е накшталт Арыёна-прыгажуна – таго самага, аб якім так хораша пісалі паэты. Але ці сапраўдны Арыён гэта? «Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж», – згадалася раптам прыказка... (М. Панасюк. Арыенцір – сузор'е Арыён). Сем разоў (раз) адмерай, а раз адрэж. [Маша:] Мусіць, яшчэ раз хочуць паглядзець, што-небудзь паправіць. Сем раз адмерай, а раз адрэж. Куды спяшацца? (І. Гурскі. Чужы хлеб). Прымаўку «Сем разоў адмерай, а раз адрэж» звычайна ўспамінаюць не перад тым, як узяцца штонебудзь рабіць, а пасля таго, як работа зроблена, і прытым кепска (Б. Сачанка. Манпансье з гарчыцаю). * Яго асцярожнасць, разважлівасць, уменне «сем разоў адмераць, пакуль рэзаць» хораша ўраўнаважвала яго, Максімаву, выбу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сузоре, сурёзнае
7 👁
 ◀  / 696  ▶