Ñ«Што?» – «Будаваны». – «Даўным-даўно». «Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў». У хаце сустрэлі нас муж і жонка (В. Лобан. Чужая – і мілая). – Насовіч, с. 147: Свой свайго пазнаў ды й на пачостку пазваў (паясняецца так: «насмешка над пацярпелым ад свайго прыяцеля пабоі»); Ляцкі, с. 40: Свой свайго пазнаў і на піва пазваў; Федароўскі, с. 67: Чорт д'ябла пазнаў, на піва пазваў. Святое месца пустым (-ое) не бывае (не будзе). Функц. не зам. Заўсёды знойдзецца той, хто зойме вызваленае месца на службе, рабоце і інш. Сін.: Варона з куста, а пяць на куст. Дзён колькі легкавушка.. была без гаспадара. Але святое месца пустым не бывае: варона з кала, сем – на кол. Распіхнуўшы локцямі процьму сапернікаў, на дужа пашаноўны і прыбытковы «кол» уссеўся Петрукоў... (В. Гардзей. Уратуй ад нячыстага). А месца святое не будзе пустое, і хочуць яго не святыя сабе захапіць, як і цёплае тое, якое ніколі не стыне. І вострая зайздрасць таксама тупая. На месца святое ахвочых хапае (Р. Барадулін. А месца святое...). * Адно месца ў палаце вызвалілася... Мы прызвычаіліся ўжо да строгіх клінічных парадкаў і адна да адной. А якая будзе тая, што зойме ложак у куце? «Свята месца пуста не бывае»... (Е. Лось. Прадставіліся). Месца тут сёння не святое, аднак пустым не будзе, любому прапануем – не адмовіцца (І. Шамякін. Злая зорка). – Насовіч, с. 148: Святое месца не будзець пуста; Рапановіч, с. 72: Святое месца пустым не бывае. Святы Пакроў, благаславі на кроў. Кажуць, збіраючыся рэзаць жывёлу; гэта звычайна рабілася на Пакровы (Пакроў) – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 1 кастрычніка (па старым стылі). Пакровы як бы выдаюць дазвол рэзаць жывёлу на мяса: святы Пакроў, благаславі на кроў (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Насовіч, с. 148: Святы Пакроў, благаславі на кроў. Сей у гразь – будзеш князь. Пра добрыя вынікі і багацце ад ранняй, у непрасохлую глебу, сяўбы. Адверне [плуг] скібу, дык хоць распісвайся на ёй, пячатку ляпай. Трактары калёсныя грузлі... Х-хэ, сей у гразь, будзеш князь... Яшчэ ж які князь! З голымі лыткамі... Трэба не ў гразь, трэба, каб за плугам пыл курэў... (П. Місько. Такое сліпучае сонца!..). Я больш, чым хто-небудзь, зацікаўлены, каб хутчэй і лепш адсеяцца: сей у гразь – будзеш князь. Каму не хочацца быць князем? (В. Шырко. Сцяжына да людзей). Авёс мы сеем як можна раней і супакойваем сябе: «Авёс сей у гразь – будзеш князь» (Я. Сіпакоў. Наша флора
Дадатковыя словы
дябла
5 👁