Ñ– Прыказкі, кн. 1, с. 371, кн. 2, с. 256: Свет не без добрых людзей. Свінні не да парасят, калі яе смаляць. Гл. Не да парасят, калі свінню смаляць. Свіння лужыну (лужу, гразь) знойдзе. Праст. Кепскі чалавек знойдзе месца, дзе можна выявіць сябе адпаведным чынам. [Таня:] Не жыве ўжо тут ваш Віталь. [Міхаліна:] Авой! Разышліся! [Таня:] Не зусім. Разыходзяцца па ўзаемнай згодзе. А ён згоды не пытаўся: узяў ды пайшоў... [Міхаліна:] Ай-яй-яй... Убіўся-такі. Свіння гразь знойдзе (Г. Каржанеўская. Вірус). – Ну, глядзі. Я пайшла. Толькі не пі, – не забылася, аднак, яго папярэдзіць. – З кім? За што? – Свіння знойдзе гразь (Вожык. 1993. № 11). «І дзе ён свой абутак у ідэальнай шведскай чысціні ўмудрыўся так страшэнна запэцкаць? – здзівіўся я. – Гэта ж як трэба было пастарацца? Хоць што і казаць? Свіння ўсюды гразь знойдзе. Нават у Швецыі» (Л. Маракоў. First Class). * Будзіла гэты... з Лясінаў, нягодны – страх. От яго мужыкі баяліся. Дык ён цяпер у паліцыі ў мястэчку. Найшла свіння лужыну (В. Быкаў. Сотнікаў). – Ліцвінка, с. 121: Свіння гразь знойдзе; Свіння лужу заўсёды знойдзе, нават у сухое надвор'е. Свой біся, рубайся, а чужы не мяшайся. Кажуць пра таго ці таму, хто ў спрэчку блізкіх людзей умешвае іншых асоб або сам умешваецца ў чужую справу. Мяне раздражнялі матчыны «пацеры», бо яна мела рацыю, але выказвала свае прэтэнзіі пры другіх. Гэтага не дазвалялася рабіць. Вунь і сусед, Юзік Карыта, гаворыць: «Свой біся-рубайся, а чужы не мяшайся!» (У. Калеснік. Доўг памяці). – Ляцкі, с. 40: Свой біся, рубайся, чужы не мяшайся; Янкоўскі, с. 132: Свой сячыся, рубайся, а чужы не мяшайся; Прыказкі, кн. 2, с. 140: Свой з сваім дзярыся, чужы не мяшайся. Свой за гарой, а сусед у акне. Пра ўзаеміны з добрым суседам, калі побач няма сваіх, блізкіх, родных. [Ігнась:] Учора тапіў лазню. Хлопцы мае нешта не прыехалі [з горада на выхадныя дні]. Дык суседа запрасіў. Заўчора мы з ім дроў прывезлі. Нездарма людзі кажуць: свой за гарой, а сусед у акне... Папарыліся, па чарцы зрабілі (Л. Левановіч. Шорты). Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў. Гаворыцца, часам жартаўліва, пра сустрэчу даўніх знаёмых, калі адзін запрашае другога на пачастунак. Наша гутарка адбывалася ў другой палове жніўня. «Вось і мой палац, Валянцін Іванавіч». – «Даўно
Дадатковыя словы
надворе
4 👁