Ñмэблі і іншага дабра, нарабаванага ў панскіх маёнтках. Не дзіва – свая рука ўладыка, кажуць людзі. Быў першым старшынёй у гміне пасля вызвалення і выкарыстаў гэта ў сваю карысць (М. Машара. Старонкі летапісу). За выключэннем загадчыка аддзела аргпартработы (член бюро абкама) і фінансава-гаспадарчага (свая рука ўладыка), ніхто персанальных машын не меў, карысталіся дзяжурнымі (В. Блакіт. Уваскрасенне ўчарашняга дня). – Відаць, запазычана з рускай мовы: Своя рука влодыка; параўн. і ва ўкраінскай мове: Своя рука владика. – Насовіч, с. 147: Свая рука ўладыка; Ляцкі, с. 40: Свая рука – уладыка; Прыказкі, кн. 1, с. 147: Свая рука – уладыка: як зробіць, так і добра. Свая сарочка бліжэй да цела. Гл. Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела. Свая справа, свая і рада. Самі і вырашым сваю справу. – Я табе брат ці не? – Брат. – Ну і ты мне брат. Свая справа, свая і рада. Што мы з табою скажам, тое і будзе, ніхто тут не паправіць (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Янкоўскі, с. 231: Свая справа, свая і рада. Свая сярмяжка не цяжка. Сваё лягчэйшае ці больш прымальнае, больш прыемнае, чым чужое. – А пра мянушку, брат, ты ўжо нікому не кажы. – Пра якую мянушку? – Ну, што я там нейкі Цудатворца. – Зробіш даклад – не скажу, – смяюся я. – Ды сам жа ты і выдумаў яе. Свая сярмяжка не цяжка (Я. Брыль. У Забалоцці днее). «Свая сярмяжка не цяжка», – ёсць такая показка. Так мне лёгка было з сынком, прыемна яго гадаваць, выхоўваць (С. Лобач. Журба прылегла). – Насовіч, с. 147: Свая сярмяжка не цяжка; Прыказкі, кн. 1, с. 268: Свая сярмяжка нікому не цяжка; Свая сярмяжка не важка. Свет не без добрых людзей. Кажуць з надзеяй, што чалавека не пакінуць у бядзе, дапамогуць яму. [Герасім:] Прыказка недарма кажа: свет не без добрых людзей. Чужы чалавек, а прыняў у сваё сэрца і нашу бяду (У. Галубок. Белы вянок). Не тужы пра мяне вельмі. У мяне яшчэ вядуцца грошы, у бляхарні заробленыя. І свет не без добрых людзей, абы рукі ды ногі здаровыя. Зараблю, мама, неяк жыць буду (Р. Мурашка. Сын). Калі нельга будзе пераправіцца на другі бераг, падумаем, дзе нам спыніцца, пажыць. Свет не без добрых людзей (Б. Сачанка. Вялікі Лес). «Усё ж свет не без добрых людзей», – думаў я пра сясцёр з удзячнасцю і стараўся адплаціць ім дабром (У. Кузьмянкоў. Падыход
4 👁