Ñ* [Дзюрвіль:] Зразумеў жа ты... Нарэшце зразумеў, што свая скура даражэй мне за сарочку, хоць яна таксама блізкая да цела... Тут вырашаецца мой лёс, лёс майго завода... (А. Макаёнак. На досвітку). Не будзе ў кутузаўцаў асаблівай зацікаўленасці ў лёсе комплексу. Маса прыбытку малая. Свая гаспадарка, як свая кашуля, будзе бліжэй да цела (І. Дуброўскі. Буйным крокам). А інакш усё, што мы робім, будуем, выконваем і перавыконваем планы, – усё гэта страціць сэнс, калі людзі не будуць шанаваць адзін аднаго, калі кожны будзе дбаць толькі пра сябе, пра сваё бруха, пра сваю кашулю, якая бліжэй да цела... (Л. Левановіч. Якар надзеі). – Ляцкі, с. 40: Свая кашуля бліжэй к целу; Прыказкі, кн. 1, с. 377: Свая сарочка бліжэй да цела; Свая рубашка бліжы к целу. Сваяк сваяка пазнаў здаляка. Людзі, падобныя па якіх-н. звычках, якасцях, дасягаюць поўнага паразумення. Сін.: Жабрак жабраку відзён па кійку; Рыбак рыбака бачыць здаляка. Вінаградаў адразу наструніў вушы, грудасты певень у садку, прыслухоўваючыся, задзёр дзюбу, і тое, што сваяк сваяка пазнаў здаляка, не выклікала сумнення: гэта яна, чорная курыца! (В. Гардзей. Блаславёныя зёлкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 139: Сваяк сваяка бачыць (пазнае) здаляка. Свая ношка не цяжкая (не цягне). Тое, што робіцца для сябе, не здаецца цяжкім. У адной руцэ сумка з вучнёўскімі сшыткамі, у другой – напоўнены да верху поліэтыленавы пакет. Аднак, як кажуць, свая ношка не цяжкая (А. Куліцкі. Фількава грамата). – Столькі навезла, як у цябе і сілы хапіла давалачы?.. – А нічога, як той казаў, свая ношка не цягне, – адказала маці (Л. Арабей. Горкія ягады). – Дайце мне каторага [блізнюка]. Паднясу... – Нічога. Свая ношка не цяжкая. Хлопцам выпрабаванне (Л. Левановіч. Турка). – Прыказкі, кн. 1, с. 284: Свая ношка не цяжка. Свая рубашка бліжэй да цела. Гл. Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела. Свая рука ўладыка. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто дзейнічае толькі па сваім жаданні, бярэ, прысвойвае і г.д. тое, што хоча. Кожная ж палічка ў шафах, кожная шуфлядка некалі былі забіты імпартам: касцюмамі, сукенкамі, абуткам, рознымі дарагімі і прыгожымі дробязямі. Свая рука ўладыка, дырэктар універмага магла дазволіць сабе любы тавар... (С. Бязлепкіна. У межах Нагорнай пропаведзі). Крыху пазней арыштавалі і Лагуна. Ад яго прывезлі ў раён дзве грузавыя машыны дыхтоўнай мяккай
5 👁