Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñжуць, свату першая чарка. [Буйкевіч:]... і першая палка? [Лявон:] Калі што, дык і гэтага не купіць (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). – Я думаю, мы не памылімся, калі дамо лейцы ў рукі Пятру Іванавічу Сухавею. Ён і брат бацьку, ён і сват, хай будзе і тамада. – Правільна! Свату першая чарка... – І палка! Палку не забывай... (П. Місько. Градабой). Звычайна ў ролі сватоў выступалі сваякі маладога ці суседзі, тыя, хто яго добра ведаў. Але, як правіла, жанатыя, не халасцякі. Свату ж першая чарка і першая палка!.. (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). – Ну і шалёны... Так і задушыць можна, – круціў шыяй Федзя. – Другі раз будзеш думаць, што гаварыць. – Ды ўжо ж. Свату і першая чарка, і першая палка... (А. Кудравец. Раданіца). * – Кажы ўжо, каго на прыкмеце маеш? Калі што якое, дык можа сватам запросіш. – А свату або чарка, або палка, – падхапіла Зосьчына маці (А. Асіпенка. Кірыла Уласік). – Федароўскі, с. 295: Свату першая чарка і першая палка; Прыказкі, кн. 2, с. 35: Свату першая чарка і першая палка. Свая бяда – не чужая. Цяпер яму [Алесю] юрыст здаўся зусім прыстойным чалавекам. І з твару і манерай гаворкі. Вядома, свая бяда – не чужая (У. Шахавец. Дарога ў Бярозаўцы). – Ліцвінка, с. 38: Свая бяда бліжэй за чужую. Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела. Свае інтарэсы, патрэбы даражэйшыя, важнейшыя за чужыя. Кожны хутчэй пра сябе думае. Вядома, свая кашуля бліжэй да цела (А. Чарнышэвіч. Світанне). – Пра іншыя калгасы я не думаў. Мяне свой непакоіў. – Вядома, свая кашуля бліжэй да цела. А мне трэба за ўвесь раён клапаціцца (А. Пальчэўскі. Гаспадары). Пакуль суд ды справа, рашыў [Журавінка] паклапаціцца пра сябе, як-ніяк – свая кашуля бліжэй да цела (М. Лобан. Гарадок Устронь). [Мусніцкі:] Не гарачыся, сын. Усе мы праліваем кроў толькі за саміх сябе. І кожнаму свая кашуля бліжэй да цела. Старая ісціна (П. Васілеўскі. Год дзевяцьсот сямнаццаты). Хіба ж не праўда, што свая сарочка бліжэй да цела? Хіба ж Грыбок, каб яму давялося, не зрабіў бы таго ж, што Васіль, хіба ж палез бы на ражон, на смерць... (І. Мележ. Людзі на балоце). Свая сарочка вам бліжэй да цела (М. Ткачоў. Згуртаванасць). Даўно ўжо Пшанічны прыглядаўся, чакаў зручнага выпадку, вагаўся і баяўся, але цяпер, трапіўшы ў тую мышалоўку, канчаткова рашыўся. Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для яго даражэй за ўсё... (В. Быкаў. Жураўліны крык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶