Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñлюдзьмі... «Сваёй бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы пасмяецца», «Пана слухай, а свой розум май» – раяць беларускія прымаўкі. Гэта тлумачыцца даволі моцнымі здзекамі з беларусаў з боку рознага кшталту асімілятараў і дэнацыяналізатараў, якія навязвалі беларусам свае погляды, стыль жыцця (Беларуская думка. 2006. № 3) – Прыказкі, кн. 1, с. 446: Сваёй бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы пасмяецца; Федароўскі, с. 28: Сваёю бядою нікому не жалься, бо добры збаіцца, а злы насмяецца. Свайго гарба ніхто не бачыць. Сваіх звычак, асаблівасцей характару, часцей адмоўных, чалавек не заўважае. – То і ў вас, відаць, характар дай бог, настойлівы, – заўважыў Галуза. – Як жонка ні пярэчыла, а паехалі вучыцца... – Свайго гарба ніхто не бачыць, – усміхнуўся Саўка. – Аднак прыходзіцца варочацца... (І. Гурскі. Вецер веку). – Янкоўскі, с. 230: Свайго горба ніхто не бачыць; Рапановіч, с. 239: Свайго гарба ніхто не бачыць. Свайго лёсу не мінеш (не мінём). Функц. не зам. Сін.: Ад лёсу не ўцячэш; Суджанага і канём не аб'едзеш; Ты ў свет, і доля ўслед; Чаму быць, таго не мінаваць. [Маці:] Разбурыць пан нашу хацінку! [Бацька:] Свайго лёсу не мінеш... Пойдзем тады па свеце, старая. Жабраваць будзем (В. Вольскі. Цудоўная дудка). А свайго ж мы лёсу не мінём ніколі: смерць усюды знойдзе... (Я. Колас. Прапаў чалавек). – Янкоўскі, с. 199: Свайго лёсу не мінеш. Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы. Кажуць, калі немагчыма знайсці выйсце з цяжкага становішча і даводзіцца прымірыцца з абставінамі. [Марыля:] Сягоння зышоў час наш выехаць, а мой нічога яшчэ сабе не прыстараўся. [Старац:] Дрэнна, вельмі дрэнна, калі так выходзіць. Свайго не меўшы, трэба легчы спаць не еўшы (Я. Купала. Раскіданае гняздо). – От, хадзіла ў Яцкаўшчыну, думала пазычыць грошай... – І пазычыла?.. – Дзе там... Свайго не меўшы, кладзіся спаць не еўшы (У. Дамашэвіч. Лявонава ноч). – Прыказкі, кн. 1, с. 241: Свайго не меўшы, лажыся спаць не еўшы; Свайго не меўшы, сядзі не еўшы. Свату першая чарка і першая палка. Пра ролю свата ў шлюбным рытуале. [Лявон:] А цяпер давайце за свата нашага, за старшыню! [Буйкевіч:] Ды што вы, што вы... [Лушка:] Не, не, старшыня! Гэта ж чэсць якая і дзецям нашым, і нам... [Лявон:] Як ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш
10 👁
 ◀  / 696  ▶