ÑСарока з куста – сорак на куст. Гл. Варона з куста, а пяць на куст. Сарока на хвасце прынесла. Найчасцей ужываецца як жартаўлівы ці ўніклівы адказ на пытанне пра крыніцу навін, чутак. [Настуля:] Адкуль жа дзядзька гэта ведае, што расказаў? [Батура:] Сарока на хвасце прынесла (К. Крапіва. Партызаны). – А дзе ты ўсё гэта бярэш? – Сарока на хвасце прыносіць, – хітра адказаў дзед Архіп (І. Гурскі. Лясныя салдаты). Чуў пагудку – сарока на хвасце прынесла, – што за каршэнь хочуць узяць тых, хто трохі замараны (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Праўда, у вёсцы не-не дый пагаворвалі, што вінаваты Сідар у смерці бацькі і дзядзькі Мар'янавых, ён навёў немцаў на іх хату. Але тут, як кажуць, што сарока на хвасце прынесла, да справы не падшыеш (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана). – Назаўтра ўся вёска ведала, бабы языкамі абмывалі. – Адкуль яны ведалі? – Адкуль? Сарока на хвасце прынесла (Л. Левановіч. Чабор). Зноў [Юліян] нешта прыдумаў. Ну і мастак жа ён на байкі! Не зразумееш – калі праўду кажа, калі жартуе. – Сарока на хвасце прынесла? – Сарока. А можа, і варона (Х. Жычка. Зброю бяруць сыны). – Насовіч, с. 154: Сарока на хвасце прынесла; Прыказкі, кн. 2, с. 391: Навіну варона на хвасце прынясла. Сарока шчабеча – то гасцей кажа. Народная прымета пра з'яўленне нечаканых гасцей. – То мы вас тады чакаем, Аўдоля Нічыпараўна? Многа расказваць не трэба – з якога часу хату помніце, як будавалася... Згода? – Добра, во толькі рукі памыю. Але ж ведала я, што прыйдзе нехта, бо як сарока шчабечыць – то гасцей кажыць. Сёння ўсю раніцу па гародзе гойсала (А. Кажадуб. Старая хата). – Прыказкі, кн. 1, с. 67: Сарока шчакечыць – гасцей кажыць; Сарока шчабеча – госць будзе. Свае людзі, памірымся. Кажуць каму-н. з упэўненасцю, што змогуць дамовіцца паміж сабой, паладзіцца, разлічыцца. – Дык як жа яно, Ціхонка, будзе? Гэта ж, мусіць, і конік будзе ўжо не мой, і кароўка будзе не мая? – Як на мой розум, дык што там лічыцца – маё ці тваё. Свае людзі, памірымся (К. Крапіва. Мядзведзічы). – РБС, т. 2, с. 366: Свае людзі – памяркуемся. Сваёй бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы пасмяецца. Гаворыцца як парада нікому не расказваць пра сваю бяду. Селянін у творах пісьменнікаў мінулага і сучаснасці бывае скрытным, недаверлівым, насцярожаным, асабліва з малазнаёмымі
Дадатковыя словы
зяўленне, марянавых
7 👁