Ñсам і расхлёбвае. Напалоханы [шахцёры]... Самі ж заварылі гэтую кашу, дык няхай самі і расхлёбваюць яе. Няхай пазнаюць, пачым фунт ліха (М. Аўрамчык. Падзямелле). [Паліцэйскі:] Званіла жонка Дзюрвіля. У іх дом уварваліся інваліды і рабочыя, схапілі Дзюрвіля і пацягнулі некуды. Прасіла дапамагчы... [Капітан:] Чорт з ім! Сам заварыў гэтую кашу, хай і расхлёбвае (А. Макаёнак. На досвітку). * Перадайце, прапаршчык, гэтаму ідыёту, які хваліўся веданнем салдацкай душы і сваім уплывам на салдат, няхай сам сёрбае кашу, якую заварыў (І. Шамякін. Першы генерал). Не, брат, хоць ты і святы айцец, але разам заварылі кашу, давай разам і расхлёбваць. Не аднаму мне яна патрэбна была! (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). Далі [журналісты] нейкі блытаны антынавуковы сенсацыйны матэрыял у газеце і заадно нас, навукоўцаў, абняславілі на ўвесь свет. А цяпер... просяць разабрацца. Самі кашу заварылі, а нам – сёрбай... (В. Гігевіч. Палтэргейст). – Прыказкі, кн. 2, с. 466: Сама кашы наварыла, сама і еш. Сам не асамішся, калі бог не дасць. Пра залежнасць лёсу чалавека ад Божай волі. Паводле гэтых [рэлігійна-філасофскіх] поглядаў, над светам стаіць бог, які наперад вызначае тое, што павінна адбыцца, і волю якога чалавек выконвае. «Сам не асамішся, калі бог не дасць», – гаворыць аб гэтым прыказка (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Насовіч, с. 146: Сам не асамішся, калі бог не дасць. Сам не гам і другому не дам. Гл. І сам не гам і другому не дам. Сам сіў, сіў, а дзеткі ціў, ціў. Кажуць пра пажылога чалавека, у якога дзеці зусім малыя. [Андрэй] коратка расказаў, што пасля рэабілітацыі прыехаў у Мінск, атрымаў пакойчык і працуе завучам вячэрняй школы, ёсць жонка, пяцігадовая дачушка. Ён прыгадаў даўнюю прыказку: «Сам сіў, сіў, а дзеткі ціў, ціў» – і горка ўсміхнуўся (С. Грахоўскі. Так і было). Сам худ, а галава з пуд. Пра разумнага чалавека. Якуб Якубыч Худ, у яго барада пад колер ліса і, як кажа прыказка, «сам худ, а галава з пуд» – чалавек разумны, нават мае лысіну (А. Куляшоў. Аманал). – Магчыма, прыказка склалася на аснове такой самай загадкі пра бязмен. – Ліцвінка, с. 74: Сам худ, а галава з пуд. Сарока з кола – дзесяць на кол. Гл. Варона з куста, а пяць на куст
13 👁