Ñкулены свет). Часам цётчын вадзіцель мог там прачакаць некалькі гадзін. Гэтаксама чакаў ён цётку і ля гасцініцы «Масква». «Салдат спіць – служба ідзе!» – казаў швейцарам (Л. Маракоў. 1975-ы). – Прыказкі, кн. 1, с. 499: Салдат спіць, а служба ідзе. Салому еш, а фасону не губі. Нягледзячы на цяжкасці, умей трымацца з гонарам. – Цяперака, не піўшы, не еўшы, слухай гэту трубільню [толькі што набыты радыёпрыёмнік] ды скачы ашалеўшы! – сказала Апанасіха... – Ат! З гэтага карысці як ад казла малака возьмеш! – падтрымалі яе суседкі і разам загаварылі, асуджаючы Апанаса. – І што ты з ёю рабіць будзеш? Хлеб яна табе дасць, труба гэта? – Салому еш, а фасону не губі! – адбіваў атаку Апанас. – Вам, бабачкі, толькі давай есці ды піці, а для галавы нічога не трэба... (А. Мрый. Алё, Алёна!). – Прыказкі, кн. 2, с. 344: Салому еш, а хвост дзяржы дудкай; Хоць салому еш, а хвост дзяржы дудкай; Хоць салому еш, а фасон дзяржы. Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне. Самому ж даводзіцца адказваць, разлічвацца за недагляд, промах, нядобрае выкананне чаго-н. і пад. – Што ж, нарабіў сабе лішняй работы? – Нарабіў, таварыш камандзір. – Памятаеш народную прыказку: сама сябе раба б'е, што нячыста жне. Думаю, што гаворка наша на падобную тэму будзе апошняя (М. Лынькоў. Векапомныя дні). – Насовіч, с. 146: Сама сябе раба б'ець, калі нячыста жнець; Ляцкі, с. 39: Сама сябе жнейка б'ець, калі нячыста жнець. Самая лепшая абарона – нападзенне. Гл. Лепшы спосаб абароны – нападзенне. Сам заварыў кашу, дык няхай сам і расхлёбвае. Гл. Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай. Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай. Сам распачаў што-н. клапатлівае, непрыемнае, сам і выкручвайся. [Фёдар Мікалаевіч:] Дык што ж нам тады рабіць? Вас ці што назначыць галоўным інжынерам? [Русаковіч:] Я на гэта не прэтэндую, Фёдар Мікалаевіч. [Фёдар Мікалаевіч:] Відаць, так і прыйдзецца зрабіць. Самі заварылі гэту кашу, самі і расхлёбвайце (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). «Ага, заварыў, хлопча, кашу, – як бы нехта шаптаў Цітку на вуха. – Цяпер сам яе і расхлёбвай» (М. Гамолка. Лясная крэпасць). Званіў [Кібрыс]... Не са мною, а з табою хоча гутарыць... Зрэшты, і правільна, сама заварыла кашу – сама і расхлёбвай... (В. Блакіт. Час прылёту журавоў). Сам заварыў кашу, дык няхай (хай
Дадатковыя словы
бець
6 👁