Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñ– Насовіч, с. 153: Сава не родзіць сакала; Прыказкі, кн. 2, с. 129: Сава не ўродзіць сакала; Сава не прывядзе сакала, а такую саву, як сама; Сава не родзіць сакала, а такога ж чорта, як сама. Салавей байкамі не сыты. Гл. Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць. Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць. Размовамі сыты не будзеш. Кажуць, перапыняючы размову і запрашаючы госця да стала. – Сябры мае, таварышы! – стараючыся перакрычаць сіплаватым голасам дружную грамаду, узняў угору абедзве рукі юбіляр. – Як кажуць, салаўя байкамі не кормяць... (М. Ваданосаў. Госці, называецца...). Па хаце пайшоў апетытны пах, і Мікола аж раптам перапыніў гаворку... – Сядайце бліжэй, салаўя байкамі не кормяць. Чым жа мне пачаставаць цябе? (В. Зуб. Надзейная апора). – Аднак салаўя песнямі не кормяць. – Іцка гукнуў: – Лэя! Да нас з дарогі госць зайшоў (І. Гурскі. Вецер веку). – Усё залежыць ад вас, – усміхнуўся палкоўнік. – Аднак песнямі салаўя не кормяць. Сільвестраў! – Слухаю... – Стол! – Усё гатова (А. Алешка. Дарогі без слядоў). От чалавек, калі не нагаворыцца ўдосталь, дык і не жыў. Людзі паесці хочуць, а ты... Песнямі салаўя не кормяць! (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). Салавей байкамі (песнямі) не сыты. [Агей Мінавіч:] Даўно я так ад душы не смяяўся! Які шчаслівы дзень у жыцці! [Ян Серафімавіч:] Салавей байкамі не сыты. Напоўніць чаркі, як сказаў паэт! (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). * [Мікіта:] Меджду протчым, мамаша, ці не далі б чаго закусіць нам, бо салавей аднымі песнямі сыт не бывае (Я. Купала. Тутэйшыя). – Ляцкі, с. 39: Салаўя песнямі не накорміш; Прыказкі, кн. 2, с. 191: Салаўя байкамі не кормяць; Салавей песнямі не сыт. Салдат спіць, а служба ідзе. 1. Кажуць жартаўліва пра салдата і тэрмін яго службы, куды залічваецца і час сну. Служба ідзе паспяхова. Як у той прымаўцы – салдат спіць, а служба ідзе (Л. Левановіч. Якар надзеі). У афіцэраў свой клопат – вучыць, трымаць дысцыпліну і парадак, салдацкая філасофія – далёка ад начальства, бліжэй да кухні, салдат спіць, а служба йдзе. Вайсковы фальклор (В. Блакіт. Вяртанне на Саарэмаа). 2. Гаворыцца як жартаўлівае апраўданне вымушанай бяздзейнасці каго-н. пры выкананні пэўных абавязкаў, што, аднак, не адбіваецца на аплаце яго працы, службы. Мікола возіць начальніка Эдуарда Іванавіча Д., якога зараз чакае ў машыне. А таго няма. Але, як кажуць, салдат спіць, а служба ідзе (У. Саламаха. Пера
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 696  ▶