Ñаж на ліха. Вечна рот на баку. Нешта яму не падабаецца. – Сабака і на бога брэша. Задзярэ галаву і гаўкае. Фальшывы чалавек (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). – Прыказкі, кн. 2, с. 158: Сабака і на бога брэша. Сабака не з'есць, пакуль не пакачае. Кажуць іранічна пра таго, у каго ежа выпала з рук. Наглядчык кінуўся выконваць майстраў загад, паслухмяна выкульваючы на траву змесціва аднаго і другога каша. «Сабака не з'есць, пакуль не пакачае», – мільганула ў Міхасёвай галаве (М. Аўрамчык. Палон). – Раманаў, с. 309: Сабака не пакачаўшы не з'есць; Федароўскі, с. 270: Сабака не з'есць не пакачаўшы. Сабаку і сабачая смерць. Гаворыцца з пагардай пра дрэннага чалавека, які заслужыў пакаранне смерцю. – Толькі вось нядобра, што ты забіў Павэлка, – нечакана дадаў Дубальт. – Вядома, сабаку сабачая смерць, але замазаць тваю віну ў забойстве будзе мне цяжкавата... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). [Мікола:] Баярына зваліў ён кісцянём. [Ключарка:] Не войкнуў, ляжыць. [Дораш:] Памёр. [Мікола:] Падох. [Ключарка:] Сабаку смерць сабачая... (Е. Міровіч. Машэка). У Даўгабродскім лесе Ліпніцкага знайшлі павешаным... – Сабаку – сабачая смерць, – сказаў Яўхім, – яшчэ на другую галіну Манішэўскага трэба было павесіць... (М. Чарот. На пасеках). Дайце, я сам яго прыкончу. Сабаку і сабачая смерць! (Р. Няхай. Туман над стэпам). – Сабаку і смерць сабачая! – праз агідны і жорсткі смех працадзіў Гардон і сціснуў Юткевічава горла (Б. Мікуліч. Дужасць). – Насовіч, с. 153: Сабацы сабачча і смерць; Прыказкі, кн. 2, с. 414: Сабаку сабачая смерць. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. У дзецях паўтараюцца недахопы, заганы іх бацькоў. Так, Пестэль рацыю меў тройчы: жывой вады не дасць скала, сава не родзіць сакала... (С. Дзяргай. На шашы энтузіястаў). У вас тут таксама некаторая зададзенасць... Ці свая філасофія: корань усіх учынкаў, добрых і благіх, крыецца ў тым, які жыццёвы багаж у чалавека за плячыма. Сава не прывядзе с[а]кала – гэта даволі пераканаўча (У. Дамашэвіч. Камень з гары). Хітрая, уся ў сваю маці... А тая, каб ты ведаў, пляменнік, да чаго злыднючая... Ідзе ўзмежкам, і калі не ўкрадзе з майго загона гарбуз ды не перакіне на свой – жывая не будзе. Усё ёй мала... От, здаецца мне, і Люда тое ж самае: сава не родзіць сакала, а такога ж чорта, як сама... (І. Капыловіч. Дача
Дадатковыя словы
зесць
9 👁