Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ñна подлага, брыдкага, пра што і ўспамінаць не хочацца, бо куплена ўсё кан'юнктурай і нянавісцю да бескампрамісна-нязменнай мастацкай і грамадзянскай пазіцыі пісьменніка. Усходняя мудрасць гаворыць жорстка: «Сабака брэша, а караван ідзе». У каравана свой маршрут і свая мэта. Але і каравану лягчэй ісці без гэтага сабачага галашэння (А. Кудравец. На крыжы). * Не збяднела зямля беларуская на асілкаў, на таленавітых спартсменаў. Як ні дзіўна, хапае зайздроснікаў. І «засуджваюць» нашых ні за нюх табакі, і вышукваюць плямы на сонцы (і тое не гэтак, і іншае не так), але караван ідзе, хоць і гаўкае цюцька (В. Шырко. Залатыя вы нашы, сярэбраныя). – Паводле М.І. Міхельсона, калька з турэцкай мовы. – Ліцвінка, с. 120: Сабака брэша, а чалавек ідзе (едзе); Аксамітаў, с. 205: Сабака брэша, а дваранін едзе. Сабака брэша – вецер носіць. Не варта звяртаць увагу на чые-н. недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-н. за яго выказванне. Сін.: Сабака брэша, а караван ідзе. – Калі паслухаць іх, дык страх бярэ, – прызналася Марыся. – У адным месцы столькі нашых знішчылі, у другім... – Эт, – махнула рукою Агрыпіна. – Сабака брэша – вецер носіць (І. Гурскі. У агні). [Зарудны:] Прачытаў [фельетон]. Аўтару рублёў чатырыста заплацяць, а ўвогуле – глупства. Сабака брэша – вецер носіць (А. Маўзон. У ціхім завулку). Сабака брэша – вецер носіць, а Санька Лахвіч такога можа наплесці, толькі слухай (М. Кацюшэнка. Прыезджы чалавек). [Васіліна:] А тое, што Агата плявузгае, – не звяртай увагі. Сабака брэша – вецер носіць (С. Свірыдаў. Любіць не любіць...). * Нам ужо абрыдлі досыць байкі прайдзісвета. – Гебельс брэша – вецер носіць, – кажам мы на гэта (К. Крапіва. Гебельс брэша – вецер носіць). – Не падыходзь нават да хлява!.. – Баба брэша, вецер носіць, – нарэшце сказаў стары Галушка. – Памагай, Антон, калёсы закаціць (М. Пянкрат. Напрадвесні). А вярнуўся [Канькоў] зноў у кухню, то кінуў у дзверы Кацінага пакоя, нібы ў Раін твар: – Сучка брэша, вецер носіць... Хто табе паверыць (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). – Прыказкі, кн. 2, с. 387: Сабака брэша – вецер носіць. Сабака і на бога брэша. Кажуць пра таго ці таму, хто незаслужана бэсціць, абгаворвае каго-н. «Сабака і на бога брэша». Не проста прыказка, а сродак з народнай медыцыны. Ад незаслужана крыўднага абгавору (Я. Брыль. Блакітны зніч). – Пытаеш, што за птушка брыгадзір Шарамет?.. Злодзей... – А гаваркі, дык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

канюнктурай
12 👁
 ◀  / 696  ▶