Ñка таму, што жывуць яны яшчэ па старой прымаўцы: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (І. Шамякін. У добры час). – Значыць, ад калгаса ўцякаеш... – Калгаса ў нас яшчэ няма. Але рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе ляпей... І я... (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). – Чаму ж ты адмовіўся? – раптам павесялеў Козел. – Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе лепей (У. Мяжэвіч. Кляпчанскі рэпартаж). [Андрэй:] Сапраўдны вучоны рвацтвам займацца не будзе, навуку ў сродак нажывы не ператворыць. [Зарудны:] Ну, тут справа такая... рыба шукае, дзе глыбей, чалавек, дзе лепш... (А. Маўзон. У ціхім завулку). – Насовіч, с. 145: Рыба шукаець, дзе глыбі, а чалавек, дзе лепі. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Гаворыцца як парада загадзя рыхтаваць тое, што спатрэбіцца праз пэўны час. Народная мудрасць гаворыць: рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Калі зыходзіць з яе, то мы павінны ўжо заканчваць падрыхтоўку да работы ў асенне-зімні перыяд. Аднак, на жаль, яшчэ не ўсе кіруюцца гэтай мудрасцю (Звязда. 1988, 31 ліп.). Вы забыліся пра адну прыказку, якую вельмі любіў паўтараць ваш дзед: «Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой», і таму плана веснавой сяўбы зімой не рыхтавалі (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). – Прыказкі, кн. 1, с. 274: Рыхтуй летам (улетку) сані, а зімой калёсы; Ладзь калёсы зімой, а сані летам. Ñ Сабака брэша, а караван ідзе. Не варта звяртаць увагу на чые-н. недарэчныя словы, дзеянні. Гаворыцца з асуджэннем каго-н. за яго выказванні, учынкі. Сін.: Сабака брэша – вецер носіць. Плюецца [крытык] слоўнаю кашаю, лаецца і чакае, што будзе? Нічога не будзе. Сабака брэша, а караван ідзе (З. Дудзюк. Сімптом паталогіі). Зноў паліўся бруд, з'явіліся беспадстаўныя абвінавачванні, падтасоўка фактаў. Здавалася б, лепей на гэта ніяк не рэагаваць, навошта звяртаць асаблівую ўвагу. Пабрэшуць – супакояцца. Як кажуць на Усходзе, сабака брэша, а караван ідзе (А.А. Марціновіч. Прамень з Налібоцкай пушчы). Адзін не змаўкае крычаць, што ён лепшы, другі адкрыта прызнаецца ў сваёй зайздрасці, але хавае яе ў двукоссі, трэці ненавідзіць мёртвых славутых паэтаў за тое, што іх слухаў і шчыра любіў народ. Але ж сабака брэша, а караван ідзе (ЛіМ. 2002, 11 кастр.). Шмат [пра В. Быкава] напіса
Дадатковыя словы
зявіліся
18 👁