Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ðжыў? Не, брат, я цябе ўгледзеў, як ты толькі ў сад увайшоў. [Андрэй Сымонавіч:] Рыбак рыбака бачыць здаляка (К. Крапіва. Мілы чалавек). «А што ж гэта Сяргей з Андрэем так прызналіся? – здзіўляўся радасна Алесь, і сама тая радасць, здаецца, давала адказ: – Сваяцтва душ з Крушынам, рыбак – рыбака...» (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). – Павудзім, доктар? – звярнуўся Гукан да Яраша, мабыць, адчуўшы ў ім аднадумца, недарма кажуць: «Рыбак рыбака бачыць здаляка» (І. Шамякін. Сэрца на далоні). Рыбак рыбака бачыць здаляка. Прамоўцу-камсамольца прыкмеціў старшыня сельсавета Стрык, худы, высокі, з чорным, нібы вымазаным дзёгцем, тварам (І. Навуменка. Вецер у соснах). * [Пушкарэвіч:] Куды ні ткнешся, на рыбака трапіш. [Порхаўка:] Свае людзі. Паляўнічы рыбака – бачыць здаляка (І. Гурскі. Свае людзі). – Прыказкі, кн. 1, с. 152: Рыбак рыбака бачыць здаляка. Рыба любіць ваду. Пад'еўшы прыгатаванай з рыбы ежы, хочацца піць. Чай рыхтавалі самі зняволеныя ў якіх-небудзь праржавелых бляшанках, знойдзеных на дарозе. Бо «рыба любіць ваду». Пасля салёнай камбалы нап'ецца чалавек такога «чаю» – і адразу ж панос. А лазарэта ў дарозе няма (П. Пруднікаў. Пекла). – Лепешаў, с. 107: Рыба любіць ваду. Рыба ў рацэ, ды (яшчэ) не ў руцэ. Кажуць жартаўліва пра яшчэ не злоўленую рыбу. Яшчэ адно невялікае азярцо. У ім Ігнась разы два чуў раптоўныя ўсплёскі, на месцы якіх разыходзіліся кругі хваляў, – гуляла рыба. Ясна: і ў азярцах, і ў рэчцы рыба ёсць. Толькі рыбка ў рацэ – яшчэ не ў руцэ. Яе трэба неяк налаўчыцца лавіць (К. Цвірка. Воўчая выспа). * – А я рыбкі налавіў, баяры вы мае дарагія, – пахваліўся Ядрэйка. – Каб ты яе яшчэ зварыў, было б зусім добра... А можа, яна тут вараная ў рацэ плавае? – У рацэ не ў руцэ, – адказаў Ядрэйка. – Разам варыць і есці будзем (Л. Дайнека. След ваўкалака). – Прыказкі, кн. 1, с. 152: Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ; Рыба не ў руцэ, а ў рацэ; Не рыба ў рацэ, а рыба, што ў руцэ. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш). Гаворыцца пра таго, хто рашае змяніць сваё жыццё з надзеяй на лепшае, або як апраўданне сваіх дзеянняў, учынкаў. [Мікола:] Я гатоў у прымы, але ў лепшую гаспадарку, як кажа Макар Піліпавіч. [Пытляваны:] Ну, гэта іншая справа. Гэта прынцып правільны: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе лепш (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Каму-нікаму яшчэ цяжка зразумець гэта. Цяж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, падеўшы
10 👁
 ◀  / 696  ▶