Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÐЗнойдзецца і для мяне занятак. Не ўсё адразу. – Яно мо і знойдзецца, ды не ўсё перайначыш. Рукі пабрудзіш – вадою адмыеш, душу забрудзіш – і мыла не паможа. Ці падумаў ты пра гэта, калі пачаў рабіць нялюдскае... (М. Барэйша. Запозненая вясна). Рукі вымажаш – вадою памыеш, душу вымажаш – і мылам не адмыеш. [Мартынюк:] Я леташняй зімой быў у доме адпачынку, дык на сёмы дзень, значыцца, рукі адмыў. А ты, Пётра, не бядуй. Галоўнае, каб душа была чыстая. [Пётра:] А я і не бядую. [Дзед Змітрок:] Хадзі, голубе, травы табе дам, ураз адмыеш. Рукі вымажаш – вадою памыеш, душу вымажаш – і мылам не адмыеш (Л. Левановіч. Чабор). * Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш! (М. Ваданосаў. Пад чужым паролем). – Ляцкі, с. 38: Рукі пабрудзіш – і вадой памыеш, а душу забрудзіш – і мылам не адмыеш; Рапановіч, с. 297: Рукі забрудзіш – вадой адмыеш, а душу забрудзіш – і мылам не вымыеш. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе). Распад, разлажэнне ў якім-н. асяроддзі пачынаецца раней за ўсё зверху. – Парадку ў нас няма. Хацеў бы з часткай людзей да вас ісці, але пабаяўся, што не прымеце. Такая пра нас ідзе слава. – А ў чым справа? Хто вінаваты? – Рыба, як кажуць, з галавы псуецца (І. Гурскі. У агні). Потым пачалося незвычайнае: наш маленькі дружны калектыў пачаў катастрафічна псавацца. Рыба псуецца з галавы, а наш калектыў пачаў псавацца з хваста. Пайшлі чуткі, што прыбіральшчыца Яўгіння Прохараўна крадзе чыстую канцылярскую паперу (М. Пянкрат. Ціхі чалавек). [Блашынскі:] Смерць, смерць юдам... Усіх... Па парадку... Па адным... Але першага яго [старшыню], сухара... здыхляка... Галаву! Бо рыба з галавы загніваецца... (В. Дайліда. Мне – пару слоў). «Хопіць, – падумаў Саўчык, – рыба пачынае гніць з галавы. Трэба браць Якава» (Г. Марчук. Крык на хутары). І яна тут, у электрычцы, раптам падумала: ён не злодзей. Вось так! Які ён злодзей? Ён – гаспадар. Падбіраў. Вы, начальнікі, самі яго і зрабілі такім. Рыба з галавы гніе... А людзям жыць трэба (Т. Гарэлікава. Вось так, гаспадарства). * Чаму гэта рыба гніе з галавы, а чысцяць яе з хваста? (Р. Барадулін. Чаму). – Федароўскі, с. 346: Рыба пачынае смярдзець з галавы. Рыбак рыбака бачыць здаляка. Людзі, падобныя па якіх-н. звычках, якасцях, хутка золіжаюцца, дасягаюць поўнага паразумення. Сін.: Жабрак жабраку відзён па кійку; Сваяк сваяка пазнаў здаляка. [Жлукта:] Хацеў цішком прайсці, каб я і не заўва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжаюцца
12 👁
 ◀  / 696  ▶