Ð[Дзімітраўна, глядзіць на танцуючых:] Рана пташачка запела, каб кошачка не з'ела. [Антаніна Максімаўна:] На век не наплачашся, Дзімітраўна. Колькі таго жыцця, і тое ў крапінку (Л. Марушка. Юля). – Заўчора хіба ладна аблапошылі аднаго п'янчугу?.. – Ды чуў. Рана пташачка запела, як бы кошачка не з'ела. За тыя рэ ды кухталі... Можа быць, Лёха, рашотка чорная ў казённым доме... (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). Толькі сэрца затахкала больш спакойна: начных прыгод з Чэсем не будзе. Але нехта як бы параіў не спяшацца. Нечакана згадалася прымаўка: «Рана пташачка запела, як бы кошачка не з'ела...» (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). Раней устанеш – болей зробіш. – А навошта спяшацца? Паспяшыш – людзей насмяшыш. – Нічога: раней устанеш – болей зробіш (В. Праскураў. Высокі поўдзень). – Прыказкі, кн. 1, с. 184: Раней устанеш – болей зробіш; Рана ўстанеш – многа зробіш. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар. Раніцай прыйдзе больш правільнае рашэнне. Гаворыцца пры адкладванні рашэння чаго-н. на заўтрашнюю раніцу, калі ўсё стане ясней, больш відавочна. Сін.: Пераначуем, болей пачуем (у 2 знач.) – І пагарыш у першае ж лета на сваёй творчасці. – Ды лепш ужо згарэць у чыстым полі, чым у цёплым клазеце. – Не блазнуй, Іван. Ты выпіў. Раніца мудрэйшая за вечар. – Дарэмна ты спадзяешся на ранішнюю мудрасць (І. Шамякін. Снежныя зімы). Загаварыў Максім Данілавіч: – Дык от што, галубка... З ходу я табе нічога не магу параіць, хто памог бы. Будзем думаць, раніца мудрэй за вечар (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...) – Давай падрэмлем, – прапанаваў, зусім размораны цяплом печы і выпітай самагонкай, Піліп. – А то хто ведае, што чакае нас заўтра. Ды і раніца, кажуць, мудрэй за вечар (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Так у нас гаворыцца спрадвечна: «Раніца мудрэйшая за вечар». І мы пагаджаемся з такою памоўкаю, лічым звычайнаю з'явай, калі адкладваюцца на заўтра незакончаныя справы (Я. Крупенька. Раніца мудрэйшая за вечар). – Калі аперацыя? – Заўтра... – Доктар! Толькі прашу, каб аперацыі рабілі на абедзвюх нагах адразу.. – Адпачывайце, Зінаіда Міхайлаўна. Раніца мудрэйшая за вечар (У. Ліпскі. Крутыя вёрсты). – Ляцкі, с. 52: Утра вечара разумней. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Гл. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а позняя вочы працірае
Дадатковыя словы
зела, зявай, пянчугу
14 👁