Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ðіхнімі ж выказваннямі. Прыкладам, зводзіць у адно дзве цытаты з С. Балахонава... І досыць. Як той казаў, разумнаму дастаткова (Ю. Пацюпа. Публіцыстыка лінгвіста). У «Прадмове» Багушэвіч нездарма падкрэсліваў: «Наша мова для нас святая.., але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек...» Разумнаму – дастаткова (І. Запрудскі. Самы слынны з пакалення беларускіх нігілістаў). – Калька з лацінскай мовы: Sapienti sat (est) або Verbum sapienti. Разумная галава, ды дурню дасталася. Гаворыцца з асуджэннем ці шкадаваннем пра чалавека, які робіць непрадуманыя, безразважныя ўчынкі. Чамусьці сёння лезлі яму ў галаву нейкія такія думкі пра вечнасць, пра сваю ролю ў гэтым жыцці, пра тое, чаго не зрабіў ён, а павінен быў зрабіць, каб меў людскую галаву на плячах. Пра такіх гавораць: разумная галава, ды дурню дасталася. Вельмі моцна сказана – менавіта пра яго... (Л. Левановіч. Доля-пустацвет). – Прыказкі, кн. 2, с. 237: Разумная галава, ды дурню прыйшлася (ды не на тыя плечы; ды на дурной шыі). Разумны зразумее. Функц. не зам. Разумнаму доўга тлумачыць не трэба. Сін.: Разумнаму дастаткова. Правільна, вось і паказаўся лесавік дзяўчыне ў лесе, і нясе ён гэты камень для таго, каб людзі ўсё ж успомнілі, што былі колісь лесавікі, і сёй-той з тых лесавікоў застаўся нават цяпер. Разумны, як той казаў, зразумее. Дурань жа і ёсць дурань (А. Кажадуб. Лесавік). – Федароўскі, с. 260: Разумны дагадаецца; Разумнаму шмат не трэба талкаваць. Разумныя валасы пакінулі дурную галаву. Праст. Кажуць зневажальна пра лысага. – Што ён пляце? Што ён вярзе? – Ён умее. Таму і лысы. Разумныя валасы пакінулі дурную галаву (В. Ткачоў. Дрэва...). * Пяцьдзесят, а бегае, як дзяцюк, толькі шапкі з галавы не здымае: лысіна сонца прыцягвае. Хацеў яго адзін карэспандэнт без шапкі сфатаграфаваць, Богуш пакрыўдзіўся: «Чым я табе не дагадзіў?» І меў рацыю: дурныя валасы пакінулі разумную галаву, лепш яе прыкрыць, каб не выстаўляць кожнаму стрэчнаму сваю мудрасць (В. Шырко. Жаваранак над нівай). – Лепешаў, с. 103: Дурныя валасы пакідаюць разумную галаву – «кажуць жартаўліва пра таго, хто пачынае лысець». Рана пташачка запела, каб (як бы) кошачка не з'ела. Рана радавацца, калі яшчэ невядома, чым усё можа закончыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела
10 👁
 ◀  / 696  ▶