Ðаддзячылі! – Табе падзякі не хапае? – А што гэта ўжо і пажартаваць нельга? – Я б табе за гэтыя жартачкі... – Я ж, выходзіць, яшчэ і вінаватая? Во праўду людзі кажуць: радні не пералічыш, а давядзецца тапіцца – няма за каго ўхапіцца (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Прыказкі, кн. 2, с. 140: Сваіх многа, а як прыходзіцца тапіцца, не за каго ўхапіцца. Радня да паўдня, а як сонца зойдзе, сам чорт не знойдзе. Кажуць пра сваякоў вельмі далёкіх або такіх, якія прызнаюць каго-н. раднёй толькі ў неабходных выпадках. Аб больш далёкай радні ўжо няма чаго і казаць, – яна радніцца да тае пары, пакуль чалавек багаты, а як збяднее, тады сваяўство забываецца: радня да паўдня, а як сонца зойдзе, сам чорт не знойдзе (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). [Масляк:] Дзядзечка! Ды мы ж з табой яшчэ і радня. [Дзед Штукар:] Радня да паўдня... Кузьма Сцяпану – родны Хведар (М. Скрыпка. Чорт дапамог). – Прыказкі, кн. 2, с. 143: Радня да паўдня, а як сонца зойдзе – сам чорт не знойдзе. Разбітае не склеіш. Ранейшыя сувязі, адносіны не адновіш. Аляксей хацеў быў ёй [Лізе] напісаць, каб яна не спяшалася, добра падумала, перш чым разводзіцца, але потым вырашыў: «Разбітае не склеіш» (І. Гурскі. У вялікай дарозе). – Ліцвінка, с. 120: Разбіты збанок не склеіш. Раз (калі) пайшла такая п'янка, то рэж апошні агурок. Праст. Няхай будзе гэтак; так таму і быць. Выказванне згоды з чым-н. або рашучасці перад тым, як зрабіць што-н., сказаць пра што-н. ці прызнацца ў чымсьці і пад. Часцей гаворыцца, з адценнем жартаўлівасці, у застоллі. Мужчыны зноў дружна загаманілі... – Случай быў, – Дубадзел адрэзаў лусту сала, укінуў у рот.. – Гадоў мо з трыццаць было тое. Анікому не расказваў, але ж, калі пайшла такая п'янка, то, як кажуць, рэж апошні агурок. Малады быў, дурны, што пень яловы. Прыйшоў з арміі, адслужыў, як мае быць... (У. Бельскі. На паляванні). – Выслоўі, с. 100: Раз прышло такое дзела, рэж паследні агурок. Разумнаму дастаткова. Кніжн. Разумнаму доўга і шмат думаць не трэба. Сін.: Разумны зразумее. – Кароль і двор – яшчэ не ўся дзяржава. У той час калі Сулейманавы сланы топчуць няшчасных сербаў, калі турэцкая чума распаўзаецца ўсё шырэй і шырэй... – Разумнаму дастаткова. Я ведаю, пра што ты хочаш сказаць, – перапыніў мецэнат (У. Арлоў. Час чумы). Тут сваіх апанентаў аўтар таксама, як і ў іншых раздзелах кнігі, вельмі часта б'е
Дадатковыя словы
пянка
10 👁