Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ðна. І вас чакаюць дома. – Дом не воўк, у лес не збяжыць (М. Паслядовіч. Цёплае дыханне). [Калібераў:] Значыць, ты водпуск не бярэш? Будзем разолытваць? [Курбатаў:] Такая служба. [Моцкін:] Служба не воўк, у лес не ўцячэ (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). – І ты тут, Марта? – А чаму б мне не быць тут?.. Папрасілі, я і паехала... – А падсочка?... – Падсочка не воўк, у лес не ўцячэ... (Б. Сачанка. Баравое рэха). – Федароўскі, с. 255: Работа не заяц, не пабяжыць; Прыказкі, кн. 2, с. 276: Дзела (работа) не воўк, у лес не ўцячэ. Работы ніколі (век) не пераробіш. – Я, можа, не ў час зайшоў да вас і пашкодзіў вам у рабоце? – запытаў Лабановіч. – Барані божа! Якая ж у нас работа?.. Вы так рэдка да нас заходзіце... – Што маю права часамі і спыніць вашу работу, асабліва калі яна непрыемная? – Работы, пане настаўніку, ніколі не пераробіш. – Гэта праўда (Я. Колас. На ростанях). – Табе і памерці не будзе калі... Работы век не пераробіш. – Яно так, але і без хлеба блага, – задумённа гаварыў Кірыла (І. Гурскі. На родных гонях). * Ну, схадзі, паганяй «чорта». Усёй работы не пераробіш (Л. Прокша. Стрэлы над ярам). – Прыказкі, кн. 1, с. 181: Работы ніколі не пераробіш. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Гл. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Рада б цяпер наша мама выйсці за пана, ды пан не бярэ. Хацелася б зрабіць што-н., ды немагчыма. Кажуць з насмешкай пра чые-н. нязбытныя ці недарэчныя планы. Сін.: І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. * – А я? Чытала б і чытала. На лекцыі не хадзіла б, а то – і вучыцца б кінула... – Хацела б цётка за пана, але пан не бярэ, – нібы так сабе сказала бабулька... (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). – Насовіч, с. 143: Рада б цяпер наша мама выйсці за пана, ды пан не бярэць; Ляцкі, с. 37: Рада б наша мама цяпер за пана, ды пан не бярэць; Прыказкі, кн. 2, с. 66: Рада б наша мама за пана, дык ліха яго дзярэ, не бярэ. Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Гл. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Радні не пералічыш, а давядзецца тапіцца – няма за каго ўхапіцца. Хоць побач хапае радні, блізкіх людзей, але ў пэўнай сітуацыі няма на каго абаперціся, атрымаць ад каго падтрымку. – Во пайшлі дзеткі, каб вас агні выпалілі з такімі характарамі! Ім жа, паршыўцам, робім, для іх жа карысці стараемся, а яны – вось табе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разблытваць
8 👁
 ◀  / 696  ▶