Ðху (П. Місько. Сітус інверсус). – Ты толькі не чуеш мяне цяпер, а я гавару: усё спачатку, гавару. – Во-во, дурня работа любіць (В. Казько. Неруш). Хутка і ўвішна Пятро пачаў разгружаць машыну. Кідаў і кідаў на снег шурпатыя яловыя, бярозавыя і сасновыя круглякі. «Дурняў работа любіць», – непрыязна думаў пра сябе (Н. Маеўская. Надзеевіч). – Рапановіч, с. 101: Дурня работа любіць. Работа і корміць і поіць. Гаворыцца пра работу, працу, пэўны род дзейнасці як аснову чалавечага жыцця. Праца – гэта аснова жыцця, без яе жыццё не ўяўляецца, бо работа і корміць і поіць (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Насовіч, с. 143: Работа і корміць і поіць. Работа не заяц, не ўцячэ. Гл. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць). Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць). З работай, са справай няма чаго спяшацца; яшчэ паспеецца. Кажа той, хто не спяшаецца з выкананнем якой-н. справы. Ідзі, Аўдоля, пасядзі трохі, адпачні. Работа не воўк, у лес не ўцячэ (К. Крапіва. Мядзведзічы). [Яніна:] Сядзь, адпачні!.. А работа – не воўк: у лес не ўцячэ (І. Козел. Папараць-кветка). – Ты любіш збіраць грыбы? Я дык страх як люблю! Пойдзем? – А табе ж на работу! – Ат, кажуць, работа не воўк, у лес не ўцячэ. Напрацуюся яшчэ. А грыбоў не стане (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). – Адпачніце, Мацвеевіч, – кажу я, – работа не воўк, у лес не ўцячэ (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). – Э! Зязюлькі мае любыя, – падышоўшы, прабасаваў гаспадар. – Праца – не воўк, у лес не пабяжыць, кідайце – пойдзем (У. Галубок. Шчырае каханне). – Ды я пажартаваў... Не ў госці да цябе, а па справе, – упіраўся Васіль. – Справа – не воўк, у лес не ўцячэ... (І. Сіняўскі. Ціток). Ну што ты мяне не пазнаеш, старына! Паўз дом ідзеш і не заходзіш. Работа не воўк, у лес не збяжыць (А. Жук. Асінавыя прысады). Работа не заяц, не ўцячэ. – Адпачні, Волечка, што табе больш за іншых трэба, – гаварыла часам якая-небудзь з свінарак. – Работа не заяц, не ўцячэ... (В. Праскураў. Вялікая радня). * [Даміцэля:] Бач ты яе, чаго захацела! А пацеры ўмееш? [Максім:] Нічога, кумка! Пацеры не воўк – у лес не збягуць (Я. Колас. Прымакі). – Паколькі мы сабраліся для таго, каб назаўсёды скінуць з сябе адзежу «ветхага Адама», – азваўся Іван Тадорык, – дык давайце наўперад пакупаемся ў Нёмане, а наш сход не мядзведзь, у лес не ўцячэ (Я. Колас. На ростанях). – Але ж вам холад
15 👁