ÐП'янаму і мора па калена. П'янаму нічога не страшна, усё нічога не значыць. «Паддопытны» сарамяжліва і вінавата апускае вочы, хвілінку думае. – П'янаму, гаспадзін следчы, і мора па калена, – журботна прызнаецца ён і дадае: – А за кампанію, як кажуць, цыган павесіўся (Я. Колас. На ростанях). Цені нешта замармыталі, але не спыніліся: вядома, п'яным і мора па калена (А. Якімовіч. Цяжкі год). Страшна бачыць гэта, страшна чуць: каб у мірны час сярод белага дня гінулі людзі! Але прычына адна – былі п'яныя. Перацанілі свае сілы. П'янаму і мора па калена, а тут нейкі канал, два метры глыбіні... Але, як на бяду, то і гэтага хопіць (У. Дамашэвіч. Плач па сыну). Нездарма кажуць: п'янаму і мора па калена. Што для яго там нейкае вузенькае асфальтавае палатно з матацыклам? Затармазіць Сіманькоў не паспеў, ён паспрабаваў крута збочыць направа, але ўсё ж наляцеў на Грабоўскага (У. Шыцік. Другая версія). – Прыказкі, кн. 2, с. 356: П'янаму і мора па калена; П'янаму і мора па калена, а лужа – па вушы. П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. Кажуць у апраўданне п'янага чалавека. – Ах, ён п'яніца такі... – П'яніца праспіцца, а дурань ніколі... – спакойна заўважыў Мікуцкі (П. Броўка. Каландры). [Віхура:] Бачыш, да чаго ты дайшоў. Жыгалка і той смяецца... [Скакун:] П'яніца праспіцца, а дурань ніколі... Захачу і не буду піць... і на работу прыйду... (І. Гурскі. Новы горад). – Насовіч, с. 142: П'яніца праспіцца, а дурань ніколі; Прыказкі, кн. 2, с. 241: П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. П'яны грош шалёны. Пра таго, хто ў стане ап'янення не шкадуе грошай. Ад сораму ў вачах цёмна. Учарашні выпадак не даваў спакою. «Нездарма кажуць, што п'яны грош шалёны, – колькі ж я прапіў?» Гэта было нейкай дзіўнай нечаканасцю для яго самога (У. Гніламёдаў. Уліс з Прускі). Ð Рабіць у купе – не баліць у пупе. Гл. Калі робіш у купе, не баліць у пупе. Работа дурняў (дурня, дурных) любіць. Гавораць таму, чыё старанне не ўхвальваюць. – Пасаромеўся б... Я яшчэ не снедаў. – Ха! Кажуць, работа дурняў любіць (І. Шамякін. Вясновымі днямі). [Ілья] подбежкам адцягваў іх [буракі] або адносіў у дальнія куткі. – Давай! Давай! Тэмп! Работа дурных любіць! – пакрыкваў ён звер
Дадатковыя словы
ðпянаму, апянення, пянага, пянаму, пяны, пяным, пяныя, пяніца
9 👁