Ïды наробіце. – Эх, пане, дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць, – сказаў Грыгор. – Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол, – не вытрымаў фурман (Я. Колас. У балоце). Што адказаць такому нахабніку? Паддайся такому: пусці свінню пад стол... – Куды ты Матрону падзеў? – спытаў строга, падумаўшы: – «Калі звольніў – мала табе не будзе» (І. Шамякін. Губернатар). – Насовіч, с. 64: Калі за стол, дык і ногі на стол; Ляцкі, с. 33: Пасадзі свінню за стол, а яна й ногі на стол; Прыказкі: кн. 2, с. 265: Пусці свінню пад стол, яна залезе на стол; Пусці свінню за стол, яна з нагамі на стол. Пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не аглядайся (не азірайся). Узяўшыся за якую-н. справу, даводзь яе да канца, не адступаючы. Сін.: Калі ўлез у дугу, дык не кажы, што не магу; Назваўся груздом – лезь у кош; Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж. Сябры вырашылі ехаць. Янка для храбрасці і большай смеласці сказаў: – Пусціўся Мікіта ў валакіту – дык ідзі, не аглядайся (Я. Колас. На ростанях). І няма чаго хітрыць: пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не азірайся. Вось як я мыслю! (Я. Колас. Забастоўшчыкі). – Насовіч, с. 142: Пусціўся Мікіта на валакіту; Прыказкі, кн. 1, с. 416: Пусціўся Мікіта на валакіту. Пытаецца (спытае) люты, ці добра абуты. Пра надвор'е ў лютым, які звычайна бывае марозным месяцам. Ад бадзёрага марозіку – пытаецца люты, ці добра абуты – прытуптвала ўся сабраная грамада, як бы танец вясельны развучвалі (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – Усе замеры, як кажуць, у меры. – Замеры?.. Боты як ні прымервай у жніўні, толку не многа. Спытае люты, ці добра абуты. От і тутака так... – тлумачыў-разважаў дзядзька Коля (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Насовіч, с. 142: Пытаецца люты, ці добра абуты; Федароўскі, с. 168: Люты пытае, ці абуты?; Ляцкі, с. 19: Люты, ой люты, ці добра ногі абуты? П'янаму бог падсцілае падушку. Кажуць, часам іранічна, пра моцна п'янага, які хоць і падае, але не калечыцца. Пасівелы, ужо немалады чалавек, што меў нават унукаў, бачачы, як уцякалі ў невядомы свет, як у прорву, асаднікі, і таксама ашалелы ад страху і не ведаючы, якую даць сабе раду, знайшоў адно выйсце – падняцца на пажарную драўляную вежу і кінуцца стрымгалоў уніз. Балазе для адвагі ён выпіў спірту, а п'янаму, кажуць, бог падсцілае падушку, і пану Свіраку пашэнціла – ён упаў у кветнік і астаўся жывы, зламаўшы нагу і тры рабры (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца
Дадатковыя словы
надворе, пянага, пянаму
8 👁