Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïраззороілі ледзь не ўзвод салдат. І гэта – армія?.. – Што вы, Казімір Андрэевіч! Вас дрэнна інфармавалі. Там было каля сотні бандытаў. Разумееце? Іх ужо каля сотні! – Праўду кажуць, пужаная варона і куста баіцца, так і гэтыя легіянеры (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Па шпалах, павольна ступаючы, ішоў немец. Але ён чамусьці больш глядзеў у бакі, чым на рэйкі, і хутка мінуў гэта месца. – Пужаная варона куста баіцца, – з усмешкай на твары прамовіў Максім (А. Стаховіч. Шумяць лясы). Напалоханая варона і вераб'я (куста) баіцца. Не хацелася псаваць з ім [Іваноўскім] адносіны ці выклікаць падазрэнне. Напалоханая варона і вераб'я баіцца. А ён вунь як напалоханы (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). І я праклінаў той дзень, калі ўбіўся сюды. Няхай бы ў Бор падаўся. Няхай бы хоць ва ўрочышча Задне кінуўся ці ў Садвішчы прытаіўся. Дык не! У нейкую прорву палез. Сапраўды, людзі праўду кажуць: напалоханая варона і куста баіцца (Я. Пархута. Адзінец). * – А раптам ты вільнеш хвастом, сказаўшы «адзью»? Як тады сыскаць свае кроўныя грошы? Судом? – А ты хіба хочаш, каб кінула цябе? – Палоханая варона і кусту не давярае, – спаслаўся Іван на людскую прыказку (А. Пальчэўскі. Чорны дзень). – Насовіч, с. 87: Напужаная варона і вераб'я баіцца; Прыказкі, кн. 2, с. 295: Пужаная варона куста баіцца. Пустазелле з поля вон. Ад непатрэбнага, бескарыснага ці шкоднага чалавека ахвотна пазбаўляюцца. – З Мінска паведамляюць, што пакараны смерцю рэдактар фашысцкай «Беларускай газеты» Уладзіслаў Казлоўскі і бургамістр горада Вацлаў Іваноўскі, – дакладваў ад'ютант. – Пустазелле – з поля вон, – махнуў рукою Былінскі, збіраючыся ісці (І. Гурскі. У агні). Калі ўбачыце, што [Пракоп] перашкаджае вам, блытаецца між ног, то я вам раю: пустазелле – з поля вон (А. Макаёнак. Узыходы шчасця). [Віктар:] Каб на мой розум, дык адмяніць бы плату за кандыдацтва і – усё. Навука пазбавілася б ад баласту. Засталіся б сапраўдныя вучоныя. А пустазелле з поля вон... Хаця, канечне, усё складаней, чым думаецца... (Л. Левановіч. На возеры). – Прыказкі, кн. 1, с. 117: Ліхая трава з поля вон. Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол. Праст. Кажуць з асуджэннем пра грубага, нявыхаванага чалавека, здольнага зрабіць каму-н. розныя непрыемнасці. Мужчыны дружна падхапілі каляску і адвярнулі, але, адварочваючы, выкінулі панскае сядзенне, адкуль пасыпаліся бутэлькі з выпіўкамі і вяндліна, заверчаная ў паперу. – Мядзведзі вы! – крыкнуў пан: – толькі шко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адютант, верабя, раззброілі
6 👁
 ◀  / 696  ▶