Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïнія часы. [Гарык:] Што ў даўнія, тое і ў нашы, адна халера: прымачы хлеб сабачы (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Федароўскі, с. 250: Прымачы хлеб – сабачы; Прыказкі, кн. 2, с. 99: Прымачы хлеб – сабачы; Прымацкі хлеб – сабацкі. Прыходзіць і на нашу вуліцу свята. Гл. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай вуліцы свята. Прыяцель пазнаецца ў няшчасці. Гл. Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці. Пугай (плёткай) абуха не пераб'еш. Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. Кажуць, калі каму-н. прыходзіцца змірыцца з абставінамі. Сін.: Галавою сцяны не праб'еш; Напроці ветру не падзьмеш; Супраць ражна не папрэш. Наплакаліся, нагараваліся, як досыць. Плач не плач, як той казаў, пугай абуха не пераб'еш; так і мы аплакалі лес, а па нас ніводзін бес (У. Галубок. Абмылка вучонага). Не, Мікола, прыйдзецца адступаць. Як сцямнее, падмазваць пяткі і абрывацца ў лес. Значыць, правільна гавораць – пугаю абуха не пераб'еш (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Дзеля гэтага трэба не гаруноўскім розумам гаспадарку весці. Ну, а перамагчы Гарунова, самі ведаеце... Як кажуць, пугай абуха не пераб'еш (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). Аляксей Пятровіч хоць і разумеў, што пугай абуха не пераб'еш, аднак лёгка давацца не збіраўся (А. Кажадуб. Помнік). Усё жыццё Макар помніў словы свайго бацькі: «Сынок, плёткаю абуха не пераб'еш... Калі хочаш застацца жыць, ідзі разам з усімі...» (Л. Левановіч. Сіняе неба). * Не чапай ты гэтага Скакуна, Янка. Хай яго лепей пярун заб'е... Дый у раёне, гавораць, у яго плечы ёсціка. Ці ж пераб'еш ты адзін, Янка, абух пугаю... (І. Галубовіч. Кувала зязюлька). – Насовіч, с. 127: Плеццю абуха не перасячэш; Прыказкі, кн. 2, с. 481: Плеццю абуха не пераб'еш; БРС, т. 1, с. 50: Пугай абуха не пераб'еш. Пужаная варона і куста баіцца. Той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным і баіцца нават таго, што нічым не пагражае. Сін.: Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш; Напужаў мех, дык і торба страшна. – Ім і хавацца няма чаго. – Ведаеш, Сярожа, пужаная варона і куста баіцца (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). На шчасце, музыка за дзвярамі раптам абарвалася. Стала ціха-ціха. Хрысціна аж засмяялася са сваіх страхаў: пужаная варона і куста баіцца. Гэта ж зяць, Ігар, калі нешта робіць, дык уключае музыку (А. Асіпенка. Рэха даўніх надзей). – Пяцёра мужыкоў з бярданкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, перабеш, прабеш
9 👁
 ◀  / 696  ▶