Ï– Прыказкі, кн. 1, с. 101: Прыйшоў Мікола – сей, не пытай ні ў кога. Прыйшоў нязваны і ідзі нясланы. Гаворыцца як рэакцыя на прыход нежаданага, нязванага госця. Васіль, які ішоў следам за настаўніцамі, бачыў гэтыя «праводзіны». Дагнаўшы іх, ён прывітаўся і запытаў: «Каго ж вы праводзілі? Чаму ж ты, Ганначка, не памахала яму ручкай?» Настаўніцы зірнулі адна на другую і засмяяліся: – Не варта, Васілёк! Ды мы яго і не праводзілі. Пра такіх гасцей у нас ёсць прымаўка: «Прыйшоў нязваны і ідзі нясланы» (У. Дубоўка. Ганна Алелька). – Насовіч, с. 139: Прыйшоў не званы і ідзі не гнаны; Прыказкі, кн. 1, с. 399: Прыйшоў не званы і ідзі сабе не сланы. Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два. Пра набліжэнне восені. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара; Пятрок і Ілья – святы ў хрысціян (першае – 29 чэрвеня, другое – 20 ліпеня па старым стылі). «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два». Так кажуць людзі, бачачы чуць відны паварот ад лета к восені (Я. Колас. Восень). Першы жоўты лісток адарваўся ад галінкі бярозы і квола, сумна зашапацеў у траве – «прыйшоў Пятрок, апаў лісток...» (Б. Сачанка. Апошнія і першыя). * І ўсё жывое чакае, калі пачне падавацца на восень, калі прыйдзе Пятрок – адшчыкне лісток, прыйдзе Ілья – адшчыкне два (А. Кажадуб. Стрэчанне). Пакуль Пятрок гаямі і не прайшоў і не сарваў лісток з бярозы, ідзём у лес ламаць вішшо. Над пожняй стракацяць стракозы (Р. Барадулін. Па зялёныя венікі). – Насовіч, с. 139: Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два; Прыказкі, кн. 1, с. 104: Прыйшоў Пятрок – адпаў лісток; прыйшоў Ілья – адпала два. Прымачы хлеб – сабачы. Гаворыцца як ацэнка становішча прымака, што жыве ў доме бацькоў жонкі. Гаворыцца, што прымачы хлеб – сабачы. А я, браткі, па праўдзе вам скажу: жыву сабе, не ныю і не плачу, па бацькаваму дому не тужу (В. Вітка. Прымак). Твая карова, твая цялушка, а я тут хто? Прымак... Праўда, людзі кажуць, што прымачы хлеб – сабачы... (І. Капыловіч. Айчым). Самастойнае жыццё трэба і пачынаць самастойна, гэта аксіёма. Можа, вас згодзіцца ўзяць бацька Веранікі? Але я б не раіў да іх ісці. Знаеш, як кажуць у народзе: прымачы хлеб сабачы (М. Герчык. Вяртанне да сябе). [Фядора:] Нешта я ніколі не чула, каб хоць аднаму прымаку соладка жылося. [Даніла:] Ну, гэта не ў даў
4 👁